Інта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́нта (комі-зыр. Инта) — горад у мескай акрузе Інта рэспублікі Комі, Расея. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі. Разьмешчаны на левым беразе ракі Вялікая Інта. Знаходзіцца за 608 км ад сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару.
Аўтадарогамі зьвязаны з навакольнымі пасёлкамі Верхняя Інта, Нечавом, Кожым і Кожымвом. Буйных аўтамаґістраляў, якія зьвязвалі б горад з паўднёвымі раёнамі рэспублікі, няма. Праз горад праходзяць лініі Паўночнае чыгункі Расеі. Чыгункай зьвязаны з Варкутой, Пячорай, Саснагорскам і Мікуньню.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваньне гораду зьвязана з распрацоўкай Інцінскага вугальнага радовішча. З 1942 году Інта атрымлівае статус пасёлку гарадзкога тыпу.
У студзені 1954 году Інцінскі раён выдзяляецца асобна з Кожвінскага раёну, а ў кастрычніку гэтага ж году Інта атрымлівае гарадзкі статус[2].
Агульныя зьвесткі
Горад знаходзіцца на левым беразе ракі Вялікая Інта. Да сталіцы рэспублікі — 608 км. Горад падпарадкоўваецца маскоўскаму часу (GMT +4).
Клімат кантынэнтальны, субарктычны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае прыкладна −25,5 °C, сярэдняя тэмпэратура ў ліпені — 14,2 °C. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра — −3,9 °C.
Аснову прамысловасьці гораду складае вугальная прамысловасьць (прадпрыемства «Интауголь»). У горадзе існуюць хлебазавод, саўгас, малочны завод і птушкафабрыка. Вядзецца здабыча руды на мясцовым жалеза-марганцавым радовішчы.
У горадзе налічваецца 15 дзіцячых садоў, 14 сярэдніх агульнаадукацыйных установаў, політэхнічны тэхнікум і філія Варкуцінскага горна-эканамічнага каледжа.
Remove ads
Асобы
У горадзе нарадзіўся беларускі хакеіст і заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Уладзімер Цыплакоў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads