Уладзімер Цыплакоў
беларускі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Віктаравіч Цыплакоў (18 красавіка 1969, Інта — 14 сьнежня 2019[1]) — былы прафэсійны беларускі хакеіст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Пачаў сваю кар’еру ў 1985 годзе ў складзе яраслаўскага «Тарпэда», што выступала ў Першай лізе чэмпіянату СССР. Пасьля сэзону 1986/87, у якім каманда выйшла ў Вышэйшую лігу — пераехаў у Беларусь.
У 1987 годзе перайшоў у менскае «Дынама». Пасьля распаду СССР Цыплакову прапанавалі беларускае грамадзянства і магчымасьць гуляць за зборную.
У складзе зборнай Беларусі гуляў на 6 чэмпіянатах сьвету і дзьвюх Алімпіядах (1998 і 2002), быў найлепшым нападнікам. На гэтых турнірах Цыплакоў правёў 46 матчаў, у якіх набраў 48 балаў (24 галы і 24 перадачы).
У сярэдзіне 1990-ых Цыплакоў адправіўся ў ЗША, дзе замацаваўся ў «Лос-Анджэлес Кінгс», а пасьля ў «Бафала». У НХЛ правёў 331 матч, у якіх набраў 170 (69+101) балаў.
Быў першым беларусам, які замацаваўся ў НХЛ. Праз год пасьля яго загуляў Руслан Салей, у 2000-я зьявіліся Міхаіл Грабоўскі і браты Касьціцыны. Цяпер у наймацнейшым хакейным чэмпіянаце сьвету няма ніводнага беларуса.
Пасьля заканчэньня кар’еры хакеіста працаваў трэнэрам. Узначальваў менскае «Дынама».
Памёр 14 сьнежня 2019 году. Пахаваны 17 сьнежня ў Менску на Ўсходніх могілках.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads