Іньяцыё Абатэ

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Іньяцыё Абатэ
Remove ads

Іньяцыё Абатэ (па-італьянску: Ignazio Abate; нар. 12 лістапада 1986 году, Сант-Агата-дэ-Гоці, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. У 2011—2015 гадох выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Гуляў на пазыцыі правага абаронцы, сын былога футбаліста, брамніка, Бэньяміна Абатэ.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Абатэ зьяўляецца выхаванцам «Міляну», але пачаў сваю кар’еру ў клюбе Сэрыі С1 «Напалі», у які быў аддадзены ў арэнду. Затым Абатэ зьмяніў некалькі камандаў, як то «Сампдорыя», у якой не правёў ні адной гульні, «П’ячэнца» й «Модэна». У 2007 годзе частку правоў на футбаліста выкупіў «Эмпалі», у якім, па ўмовах дамовы, Абатэ правёў сэзон.

23 ліпеня 2008 году Абатэ быў прададзены ў клюб «Тарына», за частку правоў на футбаліста (іншая частка засталася ў «Эмпалі») турынскі клюб заплаціў 2 млн эўра. 15 кастрычніка 2008 году Абатэ ў матчы супраць «Аталянты» атрымаў траўму шчыкалаткі, якая вывела яго з гульні на 2 месяцы. 7 сьнежня гулец вярнуўся на поле. У 2009 годзе вярнуўся ў «Мілан». У сэзоне 2009—2010 гадоў пад кіраўніцтвам Леанарда Абатэ, першапачаткова выходзіў на замену на месца правага паўабаронцы, аднак зь цягам часу зрушыўся ў абарону. У наступным сэзоне, з прыходам Масыміліяна Алегры, Абатэ замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы «Міляну», згуляўшы ў 37 матчах[3][4].

Міжнародная

Абатэ выступаў за моладзевыя зборныя Італіі зборныя ўсіх узростаў, удзельнічаў у Алімпіядзе ў Пэкіне. 11 лістапада 2011 году дэбютаваў за зборную Італіі ў госьцевым таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы. Гульня скончылася зь лікам 2:0 на карысьць італьянцаў.

Remove ads

Дасягненьні

«Мілян»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads