Ірацкая вайна
вайна 2003-2011 гадоў па амэрыканскім уварваньні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іра́цкая вайна́ — узброенае сутыкненьне 2003—2011 гадоў між Іракам і міжнароднымі ваеннымі сіламі на чале са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, што пацягнула зрынаньне ўраду Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэньня на чале з Садамам Хусэйнам.
Remove ads
Уварваньне (2003)
20 сакавіка 2003 году амэрыканскія і брытанскія войскі пачалі ўварваньне ў Ірак[1] з налётаў на гарады Багдад, Басра(en) і Тыкрыт(en)[2] (Саладзінская вобласьць(en)). 24 сакавіка пачаліся паветраныя ўдары на поўначы між горадам Кіркук(en) і Курдыстанам. 25 сакавіка ангельска-амэрыканскія войскі дайшлі да Басры[3]. На 26 сакавіка хаўрусьнікі мелі 123 забітых[4], у тым ліку ад раненьняў сканаў генэрал. З ірацкага боку ў бітве пад горадам Наджаф загінула да 750 салдатаў[5]. 31 сакавіка амэрыканскае войска дайшло да гораду Імам-Аюб (Бабільская вобласьць(en))[6]. 4 красавіка 3-я і 4-я ірацкія дывізіі апынуліся ў катле[7], хаўрусьнікі занялі Багдадзкае міжнароднае лётнішча(en)[8]. 7 красавіка хаўрусьнікі занялі тры прэзыдэнцкія палацы ў Багдадзе[9], 9 красавіка — цалкам апанавалі горад[10]. 10 красавіка амэрыканскае войска ўвайшло ў горад Кіркук на поўначы і ўмацавала заставы на мяжы з Сырыяй і Ярданіяй[11]. 12 красавіка амэрыканскае войска заняло горад Масул(en) (Нінавійская вобласьць(en)) на поўначы праз здачу ірацкіх камандзіраў у абмен на амністыю, некалькі тысячаў ірацкіх вайскоўцаў здаліся ў палон курдзкім паўстанцам ля гораду Кіфры (Кіркуцкая вобласьць(en)), ірацкае войска засталося толькі ў Тыкрыце, у Багдадзе разбурылі помнік(en) Садаму Хусэйну[12].
22 ліпеня пры штурме дома ў Масуле амэрыканскія вайскоўцы забілі сыноў Садама Хусэйна, Удэя(en) і Кусая(en)[13].
27 кастрычніка ў Багдадзе ад 4 выбухаў загінула каля 40 чалавек, у тым ліку 2 амэрыканскія вайскоўцы[14]. 1 лістапада празь зьбіцьцё амэрыканскага верталёта ля гораду Фалуджа(en) (Анбарская вобласьць(be)) загінула 16 вайскоўцаў[15]. На 15 лістапада з пачатку вайны загінула 397 амэрыканскіх вайскоўцаў[16]. 13 сьнежня вайскоўцы 4-й амэрыканскай пяхотнай дывізіі(en) арыштавалі Садама Хусэйна ў мястэчку Эд-Дор(en) (Саладзінская вобл.) пасьля 10 дзён допытаў 10 сваякоў[17][18].
Remove ads
Паўстаньне (2004—2005)
4 красавіка 2004 году шыіты ўзьнялі паўстаньні(en) ў гарадах Багдад, Кут(en) (Наджафская вобласьць(en)), Куфа(en) (Наджафская вобл.) і Наджаф. 6 красавіка суніцкія прыхільнікі Хусэйна ў горадзе Рамадзі(en) (сталіца Анбарскай вобл.) забілі 13 марскіх пехацінцаў ЗША(be). Яшчэ 29 вайскоўцаў хаўрусьнікаў загінула ў суніцкім горадзе Фалуджа, дзе зьбілі 2 амэрыканскія верталёты[19]. На 9 красавіка з пачатку паўстаньня загінула каля 200 чалавек, зь іх каля 50 вайскоўцаў хаўрусьнікаў[20]. У чэрвені ў баях загінула каля 400 іракцаў. На 10 ліпеня ад пачатку вайны загінула 1000 вайскоўцаў хаўрусьнікаў[21]. На 18 лістапада за тыдзень баёў у Фалуджы загінула 39 вайскоўцаў ЗША і 100 мяцежнікаў(en), яшчэ звыш тысячы мяцежнікаў трапіла ў палон[22].
24 студзеня 2005 году ў Іраку забілі выхадца зь Беларусі Віктара Елкіна, які выехаў у ЗША ў 1998 годзе і з 2003 г. знаходзіўся на службе ў амэрыканскім войску[23]. На 4 сакавіка за тыдзень баёў загінула каля 200 чалавек[24]. За два тыдні з часу прызначэньня ўрада 28 красавіка ахвярамі 70 нападаў мяцежнікаў сталі больш як 400 чалавек. 17 траўня паліцыя знайшла яшчэ каля 40 забітых людзей[25]. 1 жніўня 7 марскіх пехацінцаў ЗША загінула ля гораду Хадзіта(en) (Анбарская вобл.). 3 жніўня яшчэ 14 марскіх пехацінцаў загінула тамсама пры падрыве баявой машыны пяхоты[26]. 31 жніўня ў Багдадзе зьвязаныя з Аль-Каідай мяцежнікі забілі мінамётным(be) абстрэлам 7 чалавек ля моста Аіма праз раку Тыгр, што пацягнула сьмерць 1030 людзей у цісканіне на мосьце[27]. 14 верасьня ў Багдадзе ад падрыву замінаваных самаходаў загінула 118 асобаў[28]. На 16 верасьня ў пачатым 11 верасьня штурме пераважна туркмэнскага гораду Таль Афар(en) (Нінавійская вобл.), якому з 26 жніўня папярэднічалі бамбаваньне і танкавы абстрэл, загінула 500 чалавек[29].
Remove ads
Грамадзянская вайна (2006—2009)
5 студзеня 2006 году ў горадзе Кербела(be) ад выбуха ля маўзалея(en) імама Хусэйна(en) загінула 52 чалавекі[30]. 7 чэрвеня войска ЗША паветраным ударам забіла кіраўніка «Аль-Каіды» ў Іраку Абу Мусаба Заркаві(en)[31]. 18 ліпеня ў шыіцкім горадзе Куфа ад выбуху на кірмашы загінула звыш 60 чалавек[32]. На 5 сьнежня ў Іраку налічвалася 55 вайсковых базаў ЗША[33]. 12 сьнежня ў Багдадзе ад выбуху на плошчы Тайран, дзе месьцяцца некалькіх міністэрстваў, загінула 57 асобаў[34]. На 27 сьнежня ад пачатку вайны войска ЗША страціла 2974 вайскоўцы забітымі, брытанскае — 126, польскае — 18[35]. 30 сьнежня Садама Хусэйна павесілі паводле выраку Вярхоўнага трыбунала Ірака(en) ад 5 лістапада за забойства 148 шыітаў у вёсцы Дуджэйл(en) (Саладзінская вобл.) у 1982 годзе[36][37].
9 студзеня 2007 году ў Багдадзе амэрыканскія вайскоўцы ў баі забілі 50 суніцкіх мяцежнікаў[38]. На 3 траўня ад пачатку вайны ў Іраку загінула звыш 3 тысячаў вайскоўцаў ЗША[39]. 19 чэрвеня ў Багдадзе ад выбуху ля шыіцкага мячэта ў раёне Сінак загінула 75 чалавек[40]. 14 жніўня ад 5 выбухаў на поўначы (Кахтанія(en), Нінавійская вобл.) загінула 500 асобаў[41].
За студзень 2008 году ў Іраку загінула 767 чалавек. 1 лютага ад 2 выбухаў на гароднінным і птушыным рынках Багдада загінула 72 асобы[42]. На 25 сакавіка ад пачатку вайны ў Іраку загінула 4 тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў. У краіне знаходзілася 155 тыс. вайскоўцаў ЗША[43].
На 25 красавіка 2009 году колькасьць загінулых ад выбуху 23 красавіка ў шыіцкім мячэце Багдада дасягнула 60 чалавек, зь іх каля 25 былі іранскімі паломнікамі[44]. 25 кастрычніка ад 2 выбухаў ля Міністэрства юстыцыі і абласной управы Багдада загінула 155 чалавек[45]. 8 сьнежня ад падрыву 5 самаходаў у Багдадзе загінула 127 асобаў[46].
Вывад войскаў (2010—2011)
19 жніўня 2010 году пасьля вываду ў Кувэйт апошняй баявой брыгады ЗША ў Іраку засталося каля 50 тыс. амэрыканскіх вайскоўцаў. Ад пачатку вайны загінула звыш 4400 вайскоўцаў ЗША[47]. 23 траўня 2011 г. апошнія падразьдзяленьні брытанскага флёту(en) пакінулі Ірак[48]. 18 сьнежня краіну пакінулі апошнія вайсковыя часьці ЗША[49].
Наступствы
На пачатку чэрвеня 2003 году Рада бясьпекі ААН ухваліла рашэньне аб зьняцьці абмежаваньняў на гандаль з Іракам[50]. У ліпені 2004 году выявіўся вываз амэрыканцамі з Іраку 2 тонаў нізкаўзбагачанага ўрану і некалькі тысячаў высокарадыяактыўных вырабаў[51].
Зброя масавага зьнішчэньня
Вайсковаслужбоўцы Польшчы і ЗША ў 2004 годзе знайшлі ў Іраку хімічную зброю масавага знішчэньня[52][53][54].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads