Кувэйт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кувэйт, Дзяржава Кувэйт — краіна (эмірат), разьмешчаная на Блізкім Усходзе, на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Мяжуе з Іракам (242 км), і Саудаўскай Арабіяй (222 км) — агульная працягласьць мяжы 963 км, зь іх 499 па моры. Адзін з асноўных экспартэраў нафты ў сьвеце, удзельнік ОПЭК.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Кувэйт падзяляецца на 6 правінцыяў (махафаза), якія ў сваю чаргу дзеляцца на раёны. Сьпіс правінцыяў наступны:
- Эль-Ахмаді
- Эль-Фарванія
- Эль-Асіма
- Эль-Джахра
- Хавалі
- Мубарак аль-Кабір
Асноўныя гарады — Кувэйт (сталіца) і Джахра (прыгарад Кувэйту). Жылыя кварталы і бізнэс-раёны разьмяшчаюцца ў Сальме і Хавалі. Прамысловасьць сабраная ў асноўным у Эль-Асіме. Рэзыдэнцыя эміра знаходзіцца ў Баяне — прыгарадзе сталіцы.
Прамысловасьць
Аснову эканомікі краіны складае здабыча нафты. Кувэйт — адзін з асноўных пастаўшчыкоў нафты. Разьвіцьцё атрымалі нафтапераапрацоўка і нафтахімія. Здабыча нафты забясьпечвае 50% СУП краіны, яе доля ў экспарце складае 90%. Сярэднегадавыя аб’ёмы здабычы нафты складаюць 100 млн тонаў. Пад час вайны з Іракам эканоміка Кувэйту значна страціла з-за таго, што ірацкія войскі ажыцьцявілі выкід значнай колькасьці нафты ў Пэрсыдзкую затоку. Таксама разьвітыя вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, угнаеньняў, харчовая прамысловасьць. Разьвіваецца апрасьненьне марской вады, па якім Кувэйт зьяўляецца лідэрам. Угнаеньні складаюць важную частку экспарту краіны. Таксама разьвітая здабыча жэмчугу.
Энэргетыка Кувэйту заснаваная на нафце. Гадавая выпрацоўка энэргіі складае 31,5 млрд кВт·г.
Сельская гаспадарка
Большая частка тэрыторыі Кувэйту — гэта пустэльні, што стрымлівае разьвіцьцё сельскай гаспадаркі. Для апрацоўкі прыгодна толькі каля 1% тэрыторыі. Разьвіцьцё атрымала толькі жывёлагадоўля, якая да адкрыцьця нафтавых радовішчаў была асноўным заняткам мясцовых жыхароў.
Remove ads
Дэмаграфія
Насельніцтва краіны складае прыкладна 2,33 млн чалавек. Зь іх сапраўдныя арабы-кувэйтцы, якімі лічацца людзі, якія змогуць даказаць свае кувэйцкія генэалягічныя карані з 1920 году, складаюць толькі 45%. Астатнія жыхары — эмігранты зь іншых арабскіх краінаў (35%), Ірану, Пакістану і Індыі (14%), якія жывуць у краіне, але ня маюць кувэйцкага грамадзянства. Гарадзкое насельніцтва — 98% (самае высокае ў сьвеце).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads