Ірляндзец (фільм, 2019)
фільм 2019 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ірляндзец» (па-ангельску: The Irishman) — амэрыканскі драматычны фільм рэжысэра Мартына Скарсэзэ паводле сцэнару Стывэна Заіляна, на падставе раману «Я чуў, ты фарбуеш дамы» Чарлза Бранта. Галоўныя ролі выканалі Робэрт Дэ Ніра, Аль Пачына і Джо Пэшы. Фільм расказвае гісторыю Фрэнка «Ірляндца» Шырана (Дэ Ніра), кіроўцы фуры, які робіцца кілерам і зьвязваецца з гангстэрам Расэлам Буфаліна (Пэшы) і ягонай крымінальнай сям’ёй, а таксама працуе на ўплывовага прафзьвязнага лідэра Джымі Гофу (Пачына).
Прэм’ера «Ірляндца» адбылася 27 верасьня 2019 году на 57-м Нью-Ёрскім кінафэстывлі[8]. Фільм выйшаў у абмежаваны пракат у ЗША 1 лістапада 2019 году, а з 27 лістапада зьявіўся на Netflix[9].
Remove ads
Сюжэт
Згодна з апублікаваным сынопсысам, фільм расказвае пра Фрэнка Шырана па мянушцы Ірляндзец, на рахунку якога гібель дваццаці пяці гангстэраў, у тым ліку знакамітага прафзьвязнага лідэра Джымі Гофы, які быў зьвязаны з злачынным сьветам і таямніца зьнікненьня і сьмерць якога дасюль не раскрытыя.
Акторы
- Робэрт Дэ Ніра — Фрэнк «Ірляндзец» Шыран
- Аль Пачына — Джымі Гофа
- Джо Пэшы — Расэр Буфаліна
- Рэй Рамана — Біл Буфаліна
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads