Ірына Фарыён

украінская мовазнаўка, палітычная і грамадзкая дзяячка From Wikipedia, the free encyclopedia

Ірына Фарыён
Remove ads

Іры́на Дзьмі́трыеўна Фарыён (па-ўкраінску: Ірина Дмитрівна Фаріон; 1964 — 19 ліпеня 2024) — украінская філёлягіня, дацэнтка катэдры ўкраінскай мовы нацыянальнага ўнівэрсытэту «Львоўская палітэхніка», дэпутатка Львоўскай абласное рады, удзельніца палітрады Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Часта крытыкавала расейскамоўнае насельніцтва Ўкраіны. У 2010 годзе яна сказала, што ўкраінцы, якія называюць роднай мовай расейскую, — гэта «ўкраінцы-дэгенэраты», якіх трэба прыцягваць да крымінальнай адказнасьці.

У 2015 годзе Сьледчы камітэт Расеі распачаў адносна Фарыён крымінальную справу паводле артыкулаў КК РФ аб падбухторваньні да ўчыненьня забойства і распальваньні варожасьці за заклікі «зьнішчыць Расею як дзяржаву і расейцаў як групу асобаў паводле нацыянальнай прыкметы».

Летась Служба бясьпекі Ўкраіны распачала крымінальнае вядзеньне ў дачыненьні да Фарыён з прычыны яе слоў, што яна катэгарычна не ўспрымае расейскамоўных вайскоўцаў Узброеных сілаў Украіны і ня можа назваць іх украінцамі.

Remove ads

Забойства

У былую дэпутатку Ірыну Фарыён стралялі 19 ліпеня 2024 году на вуліцы Масарыка ў Львове. Нападнік у пальчатках выкарыстаў зброю без прыглушляльніка, куля трапіла ў скронь Фарыён.

Яе адвезьлі ў лякарню. Некалькі гадзін яна знаходзілася ў цяжкім стане. А 23:30 стала вядома, што яна памерла[5].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads