Іса Мунаеў

чачэнскі вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia

Іса Мунаеў
Remove ads

Іса Мунаеў (20 траўня 1965, с. Яндзі Ачхой-Мартанаўскага раёну, цяпер Чачэнская рэспубліка, Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга, Расея — 1 лютага 2015, бліз Дэбальцава, Украіна) — чачэнскі вайсковы дзяяч. Прымаў чынны ўдзел у чачэнскім змаганьні за незалежнасьць ад Расеі. Вядома, што Мунаеў быў на службе ў ДАІ. У 1999 годзе Аслан Масхадаў назначыў яго начальнікам ўсіх аддзелаў у месьце Грозны. Пад час баёў за Грозны ў 2000 годзе І. Мунаеў займаўся падрываў расейскія машыны й тэхніку, забіваў расейскіх ваяроў. Пасьля адступленьня чачэнскага войска з Грознага Іса Мунаеў быў прызначаны начальнікам паўднёва-ўсходняга кірунку. Гэтую пасаду займаў да 2001 году. Затым вярнуўся ў Грозны, дзе займаўся нападамі на расейскія войскі з засады (падрывы машынных паяздоў, забойствы пешых вайскоўцаў пасярод дня на вуліцы), каб напалохаць расейскіх вайскоўцаў, або прымусіць іх да лютасьцю адносна мясцовага насельніцтва.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...

У другую расейска-чачэнскую вайну страціў 6 сваякоў. Расейскія вайскоўцы забілі яго дачку ва ўзросьце году і 7 месяцаў, сястру 1964 г. н. і 70-гадовага паралізаванага бацьку. Таксама расейскія жаўнеры забілі бацьку жонкі за нявыдачу месцазнаходжаньня яго сям’і. Сярод сваякоў жонкі таксама аднаго брата забілі, другога выкралі.

У 2007 г. яго вывезьлі з Чачэніі ў Данію на лячэньне цяжкага раненьня. У жніўні 2014 г. узначаліў міжнародны міратворчы батальён імя Джахара Дудаева ў складзе Ўзброеных сілаў Украіны, што ўзяў удзел у адбіцьці расейскага ўварваньня на ўсход Украіны[1].

1 лютага 2015 году загінуў падчас баёў за Дэбальцава.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads