Ісернскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́сернскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ісерна.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны Ісернскі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 годуа ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці.
З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. 10 траўня 1960 году ў склад Кіраўскага сельсавету перададзены вёскі Іграева і Працавічы[1].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Валаты і Вялікая Сьліва, якія ўваходзілі ў склад Казловіцкага сельсавету[2].
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету (9 населеных пунктаў) — 911 чалавек[3], зь іх 96,2 % — беларусы, 2,7 % — расейцы[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads