Ісус (фільм, 1999)
Тэлефільм ЗША 1999 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ісу́с (па-ангельску: Jesus) — біблійны тэлевізійны фільм 1999 року, які пераказвае гісторыю Ісуса. Галоўныя ролі выканалі Джэрэмі Сыста (Ісус), Жаклін Бісэ (Марыя з Назарэту), Дэбра Мэсінг (Марыя Магдаліна) і Гары Олдмэн (Понтыюс Пілят).
Remove ads
Сюжэт
Фільм спалучае гісторыю чатыроў Эвангельляў і пазабіблійныя элемэнты, якіх няма ў Новым Запавеце. Ён акцэнтаваны болей на чалавечым аспэкце жыцьця Ісуса Хрыста. У адрозьненьне ад больш сьвятарскага і боскага адлюстраваньня ў ранейшых фільмах, тут Ісус выказвае эмоцыі на Язэпавым пахаваньні, кідае камяні ў Галілейскае мора пасьля сустрэчы з Сымонам Пятром і Якавам Зевядзеевым, танчыць на вясельлі ў Кане.
Акрамя вядомых біблійных эпізодаў, фільм таксама прадстаўляе пазабіблійныя сцэны — успамін пра першае падарожжа Ісуса ў Ерусалім зь Янам, відзеж пра войны і разбурэньні ў Хрыстова імя ў сярэднія і новыя вякі. Падобна й сатана прадстаўлены ў двух розных абліччах: у выглядзе сучаснага мужчыны і жанчыны ў чырвоным. Таксама ў фільме зьяўляецца зборны пэрсанаж(en), апакрыфічны рымскі гісторык на імя «Лівіё», які назірае і камэнтуе ўбачанае; меркавана ён названы паводле Лівіюса.
Remove ads
У ролях
|
|
Remove ads
Саўндтрэк
8 сакавіка 2000 року выйшаў саўндтрэк да фільму Jesus: Music from and Inspired by the Epic Mini-Series[1].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads