Ісыхазм

праваслаўнае вучэньне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ісыхазм (ад грэц. ήσυχίαспакой) — хрысьціянскі рух афонскага манаства ХІІІ–ХІV стагодзьдзяў.

Хуткія факты Падкляса ад, Веравызнаньне ...

У 17-м разьдзеле Дабравесьця паводле Мацьвея (17:1-2) згадваецца[1]:

« І праз шэсьць дзён узяў Ісус Пятра, Якава і Яна, брата ягонага, і ўзьвёў іх на гару высокую адных,

і перамяніўся перад імі, і зазьзяла аблічча Ягонае, як сонца, а ўбраньне Ягонае стала белае, як сьвятло.

»

—Апостал Мацьвей, Сьвятое Дабравесьце паводле Мацьвея 17:1-2.

Таму ісыхасты (літаральна «маўчальнікі») вучылі, што ў бачаньні нятворанага сьвятла, якое празьзяла перад апосталамі на гары Фавор падчас Перамяненьня Гасподняга, заключаецца таінства стасункаў з Богам і аднаўленьня богападобнасьці хрысьціяніна ў жыцьці. У якасьці спосабу дасягнуць адкрыцьця фаворскага сьвятла прапаноўвалася служэньне Богу ў сьвеце з засяроджаньнем думкі на Боскім, маўчаньнем і аскезай. Пачынальнікі ісыхазму Рыгор Сынаіт (1268—1346) і Рыгор Паляма выказалі думку, што Бог творыць сьвет заўсёды энэргіямі нятоеснымі Сваёй непазнавальнай сутнасьці. Яны рабілі націск на антрапалёгіі і сатэрыялёгіі такіх сьвятых айцоў, як Дыянісій Арэапагіт (I ст.), Максім Спаведнік (580—662) і Сімяон Новы Багаслоў (949—1022). Богападабенства палягала ў здольнасьці чалавека да творчасьці, бо асоба бярэ ўдзел у Божым сьветастварэньні з дадзенага яму матэрыялу. Разьвязаньне пытаньняў ставілася ў наўпроставую залежнасьць ад увасабленьня чалавекам свайго творчага дару. Рыгор Паляма разумеў пад творчасьцю дзейнасьць са спалучэньнем Божага дару і свабоднай волі чалавека, якая накіроўвае на вяртаньне богападабенства. Праз прагу чалавека да Боскай Ісьціны, тая адкрываецца яму. Бог імкнецца да чалавека, калі той імкнецца да вяртаньня богападабенства. Чалавек мусіў ствараць з дапамогай матэрыяльных рэчаў духоўныя каштоўнасьці, выкарыстаньне якіх дазваляла прыадчыняць завесу над таямніцамі звышпрыроднага сьвету[2].

Матэрыяльная дзейнасьць скіроўвалася на мастацкую творчасьць: ад падрыхтоўкі камянёў для мураванай сьцяны царквы да напісаньня абраза, ад чытаньня Сьвятога Пісаньня да напісаньня літаратурнага твору. Жыцьцёвы шлях асобы лічыцца творчым, калі чалавек паводле ўласнай волі выбудоўвае свой лёс у адпаведнасьці з Боскай задумай пра сябе асабіста. Найвышэйшым узорам творчасьці прызнаецца самаўдасканаленьне, калі праз самапаглыбленьне, пакаяньне і малітву дасягаецца богападобнасьць. Здатнасьць да творчасьці і дасягненьня богападобнасьці прызнаецца за кожным чалавекам незалежна ад маёмаснага становішча, плоці і народнасьці. Чалавек абавязаны тварыць і самаўдасканальвацца, бо ў гэтым заключаецца задума Бога-Творцы пра яго асабіста. Страшны суд будзе ацэньваць, наколькі чалавек увасобіў у жыцьці свае творчыя магчымасьці. Выратаваньне палягае ў творчасьці, а згуба — у ляноце і разбурэньні. Найбольш поўнае ўдасканаленьне асобы магчыма праз прапаведніцтва дзеля ўдасканаленьня іншых, бо Божая задума існуе ў дачыненьні ўсіх людзей[2].

Чалавечая творчасьць узналяе Боскую творчасьць ад пачатку і ва ўсіх праявах, бо служыць працягам і падабенствам творчасьці Бога. Чалавек мае быць творцам, бо «сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага» (Быцьцё 1:26). Таксама чалавечая творчасьць мае адбывацца ў любові, бо «Бог ёсьць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім» (Першае пасланьне Яна Багаслова 4:16). Пастыр мае дабраслаўляць матэрыяльную вытворчасьць дзеля ацаркаўленьня, каб тая дапамагала духоўнай творчасьці і набывала душавыратавальную ўласьцівасьць. Ісыхазм быў перададраджэнскай зьявай, бо абвяшчаў чалавека творцам ды сьцьвярджаў магчымасьць асабістых стасункаў чалавека з Богам у сузіральным духоўным жыцьці і асабістую адказнасьць перад Госпадам. Пры гэтым адзначалася цікавасьць да ўнутранага сьвету і пачуцьцяў чалавека[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads