Біблія
збор сьвятых кнігаў хрысьціянства і юдаізму From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Бі́блія (па-грэцку: βιβλία — «кнігі», «звод кніг»[1][2]) — збор старажытных рэлігійных тэкстаў, кананізаваны ў юдаізьме і хрысьціянстве[1][2]. Хрысьціянская Біблія складаецца зь дзьвюх частак — Старога Запавету, кнігі якога прызнаюцца ў юдаізме, ды Новага Запавету, створанага пасьля жыцьця Ісуса Хрыста. Некаторыя групы ў хрысьціянстве ўключаюць у адзін ці абодва Запаветы сьвятыя пісаньні, сярод якіх самыя значныя завуцца апокрыфамі. У Стары Запавет уваходзяць кнігі, напісаныя да нараджэньня Хрыстовага і прынятыя хрысьціянскай царквой у склад пісаньня. Збольшага, ён супадае зь юдэйскай Бібліяй, але адрозьніваецца ад яе парадкам кніг і расстаноўкай акцэнтаў.
Біблія для большасьці хрысьціян уключае Новы Запавет, які апісвае жыцьцё і вучэньне Хрыста, лісты апостала Паўла ды іншых прыхільнікаў раньняе хрысьціянскае царквы, а таксама Кнігу Адкрыцьця. Новы Запавет уключае 27 кніг, галоўнай асобай якіх зьяўляецца Хрыстос. Большасьць кніг былі напісаныя на старажытнай грэцкай мове.
Remove ads
Аўтарства
Біблія пісалася рознымі аўтарамі на працягу многіх стагодзьдзяў, згодна з традыцыйным пунктам гледжаньня ў хрысьціянстве — з XV стагодзьдзя да н. э. па I стагодзьдзе н. э. Многія сьвецкія дасьледчыкі прытрымліваюцца меркаваньняў аб больш позьнім паходжаньні кніг Старога Запавету. Некаторыя сучасныя дасьледчыкі прытрымліваюцца думкі пра тое, што большасьць кніг Старога Запавету і ўсё Эвангельля былі напісаныя ананімнымі аўтарамі[3]. Тэксты Эвангельляў існавалі ў ананімным выглядзе да пачатку другога стагодзьдзя, калі ім было прыпісана аўтарства[4].
Гістарычныя цэрквы лічаць, што сапраўднасьць кніг Сьвятога Пісаньня сьведчыць сьвятаайцоўская спадчына: сьвятыя мужы першых стагодзьдзяў, якія маглі чуць казаньне Эвангельля, альбо ад саміх апосталаў ці ад іх бліжэйшых вучняў, склалі канон кніг, якія можна было назваць Сьвятым Пісаньнем (у адрозьненьне ад паданьняў і апокрыфаў). Лічыцца, што сапраўднасьць кніг вызначаецца па адпаведнасьці зьместу кніг апостальскай веры.
У XVIII стагодзьдзі дакладнасьць традыцыйнага прыпісваньня біблейскіх кніг канкрэтным аўтарам была пастаўлена пад сумнеў[4]. У цяперашні час некаторыя навукоўцы лічаць, што большасьць кніг былі адрэдагаваныя і зьменены, і па гэтай прычыне аднавіць зьмест арыгінала ў наш час амаль немагчыма[5].
Remove ads
Стары Запавет
Кананічны тэкст Старога Запавету ўключае 39 кніг, некананічны грэцкі пераклад Сэптуагінта — на 11 кніг болей. Тэкст Старога Запавету напісаны на арамейскай мове, якая ў той час ужывалася жыдамі ў паўсядзённым жыцьці. Паводле юдаісцкай традыцыі Стары Запавет (Танах) дзеліцца на 3 часткі: «Закон» (Тора), «Прарокі» (Нэвіім) і «Пісаньні» (Кетувім).
Remove ads
Новы Запавет
Новы Запавет уключае 27 кніг, напісаных на старажытнагрэцкай мове, у якіх апісваецца жыцьцё і дзейнасьць Ісуса Хрыста — 4 Дабравесьці, пашырэньне ягонага вучэньня. Таксама значную частку Новага Запавету складаюць лісты або пасланьні да тагачасных вернікаў Рымскай імпэрыі ў Грэцыі, Малой Азіі, Палестыны ды Рыму. Сканчаецца Новы Запавет кнігай Апакаліпсіс.
Remove ads
Пераклады

Біблія зьяўляецца найбольш перакладанай кнігай у сьвеце. На 31 студзеня 2007 року Біблія выдадзеная на 438 мовах, акрамя таго Новы Запавет перакладзены яшчэ на 1168 моваў, а на 848 моваў Біблія перакладзена часткова. Згодна са зьвесткамі кнігі рэкордаў Гінэса агульны наклад аддрукаваных Біблій з 1815 па 1975 склаў 2,5 мільярды асобнікаў.
На беларускую мову
На тэрыторыі Беларусі сьпісы асобных біблейскіх кніг або іх фрагмэнтаў зьявіліся, верагодней за ўсё, пасьля хрышчэньня Русі (986—988). На працягу многіх стагодзьдзяў Біблія на тэрыторыі сучаснай Беларусі чыталася на царкоўнаславянскай мове. Вядомы дзясяткі рукапісаў XI—XV стагодзьдзяў на царкоўнаславянскай мове. Магчыма, перапісваньнем сьвятых кніг займалася Эўфрасіньня Полацкая (XII ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю на тэрыторыі Беларусі сьведчаць рукапісныя помнікі: Аршанскае, Полацкае, Друцкае Эвангельлі, Смаленскі псалтыр і інш.
Першым унікальным навукова-папулярным друкаваным выданьнем Бібліі на роднай мове, блізкай да тагачаснай старабеларускай літаратурнай мовы, была Біблія Ф. Скарыны. 6 жніўня 1517 году ён выпускае Псалтыр, потым амаль кожны месяц — новую кнігу Бібліі. За два гады ён выдаў 23 ілюстраваныя кнігі. У першую беларускую Біблію выдавец уключыў амаль паўсотні ілюстрацыяў: шматлікія застаўкі, іншыя дэкаратыўныя элемэнты, якія гармануюць зь вёрсткай старонак, шрыфтам і тытульнымі лістамі. У яго праскіх выданьнях мноства арнамэнтальных упрыгожаньняў і графічных ініцыялаў. У сакавіку 1525 ў Вільні Скарына выпусьціў «Апостал» («Дзеі і пасланьні апосталаў»).
Наступным значным перакладам зьявілася праца Васіля Цяпінскага. Ён быў вядомым прыхільнікам Рэфармацыі ў Беларусі, заснаваў у сваім маёнтку Цяпіна друкарню. Ён выдаў Эвангельля ад Мацьвея, Марка і пачатак Лукі на дзьвюх мовах: царкоўнаславянскай і беларускай.
Пазьней у 1563 выдадзена Берасьцейская Біблія (Радзівілаўская Біблія). Выданьнем біблейскіх кніг займаўся Сымон Будны, Іван Фёдараў і Пётар Мсьціславец, Сьпірыдон Собаль, Максім Вашчанка(be) й іншыя[2].
На працягу XVII—XIX стагодзьдзяў не было зроблена ні аднаго перакладу на беларускую мову.
На пачатку 1920-х гадоў баптысцкі прэсьвітар зь Берасьця Лукаш Дзекуць-Малей пераклаў Эвангельле на беларускую мову. Пазьней свае паслугі перакладу прапанаваў Антон Луцкевіч. Ён і далучыўся да працы Дзекуць-Малея. У 1931 годзе выйшаў іх сумесны пераклад Новага Запавету і псалмоў. Наступны пераклад па храналёгіі належыць да Вінцэнта Гадлеўскага, які скончыў пераклад Новага Запавету да 1930 году, аднак супрацьстаяньне каталіцкіх уладаў дазволіла выпусьціць Новы Запавет толькі ў 1939 г. Вінцэнт пачаў перакладаць і Стары Запавет, аднак загінуў падчас вайны ад рук гестапа. Яго працу працягнуў Пётар Татарыновіч. Аднак пераклад Гадлеўскага і Татарыновіча моцна насычаны палянізмамі. Наступны пераклад зьвязаны зь імем Янкі Станкевіча. Ён першы, хто перавёў ўсю Біблію на беларускую мову. Варта згадаць пераклады Мікалая Мацукевіча, Яна Пятроўскага, Міхася Міцкевіча (брата Якуба Коласа), Анатоля Клышкі, Уладзіслава Чарняўскага. У 2002 годзе Васіль Сёмуха выдаў у Менску пераклад ўсёй Бібліі[6] на беларускую мову тарашкевіцай. З 1989 году ажыцьцяўляе дзейнасьць па перакладзе Сьвятога Пісаньня Беларуская Біблейская камісія, арганізаваная пры Беларускай Праваслаўнай Царкве мітрапалітам Філарэтам. На дадзены момант зроблены пераклад чатырох Эвангельляў і рыхтуецца да друку Дзеяньні Апосталаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads