Іцхак Пэрэльман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іцхак Пэрэльман
Remove ads

Іцха́к Пэрэльма́н (Пэ́рльман; па-габрэйску: יצחק פרלמן, па-ангельску: Itzhak Perlman; нарадзіўся 31 жніўня 1945, Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палестыне) — ізраільска-амэрыканскі скрыпач, дырыгент. Ляўрэат некалькіх прэміяў Грэмі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads
Remove ads

Жыцьцяпіс

Дзяцінства

Бацькі Іцхака, Хаім і Шашана Пэрэльманы, у 1930-я імігравалі з Польшчы ў Палестыну, дзе пазнаёміліся й ажаніліся. Іцхак упершыню зацікавіўся скрыпкай, пачуўшы канцэрт клясычнае музыкі па радыё. Бацькі хацелі аддаць яго ў трохгадовым узросьце ў Шуляміцкую кансэрваторыю(en), аднак яго не прынялі з-за недастатковага ўзросту для ігры на скрыпцы[2]. Тады ён самастойна засвоіў ігру на цацачнай скрыпцы, а пасьля працягнуў навучаньне ў Шуляміцкай кансэрваторыі і Музычнай акадэміі ў Тэль-Авіве.

У чатырохгадовым узросьце Іцхак Пэрэльман падхапіў поліяміэліт, і ў яго адняліся ногі. З тае пары ён вымушаны карыстацца мыліцамі ці электрычным крэслам, на якім сядзіць падчас сваіх выступаў.

У 1958 сям’я Пэрэльманаў пераехала ў Злучаныя Штаты, а пасьля двух выступаў на шоў Эда Салівана Іцхак займеў фінансавую падтрымку дзеля працягу навучаньня[3]. Ён стаў вучнем Джульярдзкай школы ў Нью-Ёрку.

Выступы

У 1963 адбыўся дэбют Іцхака Пэрэльмана ў Карнэгі-холе, а ў наступным року ён стаў пераможцам конкурсу Левэнтрыта. Неўзабаве ён пачаў актыўна выступаць у турах. Сьпявае басам.

Акрамя выкананьня клясычнае музыкі, Пэрэльман таксама іграў джаз і клезьмер. Запісаў некалькі песьняў для фільмаў, найбольш вядомы зь якіх — «Сьпіс Шындлера» рэжысэра Джона Ўільямза. Разам зь віялянчэлістам Ё-Ё Ма удзельнічаў са сваёй скрыпкай у запісе мэлёдыяў для фільму «Мэмуары гейшы».

Іцхак Пэрэльман іграе на скрыпцы(en) італійскага майстра Антоніё Страдывары, створанай ў 1714 року, а таксама на Сарэ Джузэпэ Гварнэры.

Дырыгент

Пэрэльман па запрашэньні выступае дырыгентам Дэтройцкага сымфанічнага аркестра. У 2002—2004 быў музычным кансультантам Сэнт-Люіскага сымфанічнага аркестра. З 2007 зьяўляецца мастацкім кіраўніком і галоўным дырыгентам Ўэстчэстэрскага філярманічнага аркестра.

Remove ads

Сям’я

Іцхак Пэрэльман жыве ў Нью-Ёрку з жонкай Тобі, таксама клясычнай скрыпачкай. Маюць пяцёх дзяцей: Ноя, Наву, Ляору, Рамі і Арыэлу.

Honors and awards

  • Пераможца конкурсу Левэнтрыта (1964)
  • Прэмія Грэмі за лепшы камэрны выступ:
    • Даніель Барэнбойм & Іцхак Пэрэльман за Брамс: Саната для трох скрыпак (1991)
    • Уладзімер Ашкеназі, Лін Гарэл & Іцхак Пэрэльман за Бэтговэн: Трыё для фартэпіяна (1988)
    • Уладзімер Ашкеназі, Лін Гарэл & Іцхак Пэрэльман за Чайкоўскі: Трыё для фартэпіяна ў A мінор (1982)
    • Іцхак Пэрэльман & Пінхас Цукерман за Музыка для двух скрыпак (Машкоўскі: Сюіта для дзьвюх скрыпак/Шастаковіч: Дуэты/Пракоф’еў: Саната для дзьвюх скрыпак) (1981)
    • Іцхак Пэрэльман & Ўладзімер Ашкеназі за Бэтговэн: Санаты для скрыпкі і фартэпіяна (1979)
  • Прэмія Грэмі за лепшы інструмэнтальны сольны выступ (з аркестрам)
  • Прэмія Грэмі за лепшы інструмэнтальны сольны выступ (без аркестру)
  • Прэмія Грэмі за лепшы альбом клясычнай музыкі
  • Прэмія цэнтру імя Кэнэдзі (2003)
  • Мэдаль Свабоды прэзыдэнта Рональда Рэйгана (1986)[4]
  • Нацыянальны мэдаль мастацтваў (2000)[4]

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads