Іштван Пастар (палітык)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іштван Пастар (палітык)
Remove ads

І́штван Па́стар (па-вугорску: István Pásztor, [ˈiʃtvaːn ˈpaːstor]; па-сэрбску: Ištvan Pastor / Иштван Пастор; нарадзіўся 20 жніўня 1956 году ў Новым Кнэжэўцы) — сэрбскі палітык вугорскага паходжаньня. Скончыў юрыдычны факультэт Нова-Садзкага ўнівэрсытэту. Цяпер Іштван Пастар зьяўляецца старшынём палітычнае партыі Зьвяз вугорцаў Ваяводзіны, а таксама старшынём найвышэйшага заканадаўчага воргану гэтага рэгіёну — Скупшчыны Ваяводзіны. Падчас існаваньня Вугорскай кааліцыі, да якое ўваходзілі, апрача Зьвязу, яшчэ дзьве палітычныя партыі сэрбскіх вугорцаў, быў ейным лідэрам.

Хуткія факты Старшыня Скупшчыны Ваяводзіны, Папярэднік ...

Пастар быў кандыдатам ад Вугорскай кааліцыі на выбарах прэзыдэнта Сэрбіі 2008 году. Тады ён, набраўшы 2,26% галасоў у першым туры, не прайшоў у другі ды падтрымаў іншага кандыдата — Барыса Тадзіча, які прайшоў у другі тур галасаваньня.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads