Ўолт Ўітмэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ўолт Ўітмэн
Remove ads

Ўолт Ўітмэн (па-ангельску: Walt Whitman; 31 траўня 1819, Ўэст-Гілс, Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892, Камдэн, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі паэт, эсэіст і журналіст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў беднай сям’і фэрмераў Ўолтэра і Луізы ван Вэльсар Ўітмэн. Ён быў другім дзіцем зь дзевяці. Калі Ўолтэру было чатыры, сям’я перабралася ў Бруклін. Сваё дзяцінства Ўітмэн успамінаў як неспакойны і няшчасны час, прычынай якога былі эканамічныя цяжкасьці, зь якімі сутыкнулася яго сям’я. З 1825 па 1830 гг. Ўітмэн навучаўся ў бруклінскай школе, але празь нястачу грошай у адзінаццацігадовым веку мусіў скончыць сваё навучаньне і пайсьці працаваць. За ўсё жыцьцё паэт зьмяніў мноства прафэсій: пасланец, наборшчык-укладчык, настаўнік, журналіст, рэдактар у газэце.

Першыя вершы паэта былі надрукаваныя ў 1850 г. Аднак раньнія творы былі толькі прадвесьнікамі нараджэньня арыгінальнага паэтычнага стылю, які найбольш яскрава праявіўся ў ягоным зборніку «Лісьце травы». Кніга выйшла ў Нью-Ёрку ў 1855 годзе. Пазьней усё сваё жыцьцё аўтар падзяляў на два этапы — да выхаду зборніка і пасьля.

У «Лісьці травы» Ўітмэн выявіў сябе як рэфарматар амэрыканскай паэзіі, як пачынальнік «вольнага вершу» — вэрлібру. Асноўныя тэмы гэтай кнігі, якую ўсё сваё жыцьцё аўтар перапісваў і дапаўняў (апошняе яе выданьне выйшла ў 1891 г.): праблемы прыроды і цывілізацыі, адзінства ўсяго жывога і нежывога на зямлі, салідарнасьць краінаў і народаў, дэмакратычнае разьвіцьцё грамадзтва і асобы ды іншыя. Яго сучасьнікамі кніга спачатку была ўспрынятая досыць неадназначна, у многім праз усхваленьне чалавечай цялесьнасьці і сэксуальнасьці.

Падчас грамадзянскай вайны 1861—1865 гг. Ўолт Ўітмэн працаваў санітарам у салдацкіх шпіталях. Падзеям вайны прысьвечаны паэтычны цыкл «Барабанны бой», а таксама некаторыя вершы.

Празь ня вылечаную да канца хваробу, якой паэт заразіўся, працуючы ў шпіталі, у 1873 годзе яго разьбіў паралюш, ад якога ён так і не акрыяў. Аднак да канца жыцьця Ўітмэн працягваў пісаць творы, напоўненыя аптымізмам і ўпэўненасьцю.

Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову вершы У. Ўітмэна перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цьвірка, Ю. Цімафеева, А. Мардвілка, А. Мусорын, М. Шчур.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads