Янка Сіпакоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Янка Сіпакоў (15 студзеня 1936, в. Зубрэвічы, Аршанскі раён — 10 сакавіка 2011, Менск) — беларускі пісьменьнік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі бацькоў забілі фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Пасьля дзесяцігодкі ў 1954—1955 працаваў літаратурным супрацоўнікам шклоўскай раённай газэты «Чырвоны барацьбіт». У 1960 скончыў аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у часопісе «Вожык» (1960—1973). З 1973 — загадчык аддзелу мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з 1989 — адказны сакратар часопісу «Маладосць». 3 1993 загадваў рэдакцыяй літаратуры, мовы, фальклёру і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі». 3 1997 працаваў у часопісе «Беларусь».

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1961.

Пахаваны на Каладзішчанскіх могілках у Менску.

Remove ads

Творчасьць

Першы верш надрукаваў у 1953 годзе ў аршанскай раённай газэце «Ленінскі прызыў». Аўтар паэтычных зборнікаў «Сонечны дождж», «З вясны ў лета», «У поўдзень, да вады», кніг прозы «Крыло цішыні», «Жанчына сярод мужчын», «Журба ў стылі рэтра». Перакладаў на беларускую паэзію У. Ўітмэна, Хо Шы Міна, Ф. Прэшарна, Р. Гамзатава, Д. Паўлычкі.

Бібліяграфія

Пераклады

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads