Ўітні Г’юстан
амэрыканская поп-, соўл-і рытм-н-блюзавая сьпявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ўітні Элізабэт Г’юстан (па-ангельску: Whitney Elizabeth Houston; 9 жніўня 1963, Ньюарк, Нью-Джэрзі — 11 лютага 2012 году, Бэвэрлі Гілз, Каліфорнія) — амэрыканская поп-, соўл-і рытм-н-блюзавая сьпявачка, акторка, прадусар, былая фотамадэль. Адна з самых камэрцыйна пасьпяховых поп-выканаўцаў, вядомая сваімі музычнымі дасягненьнямі, вакальнымі здольнасьцямі й скандальным асабістым жыцьцём.
Статус суперзоркі замацаваўся за Г’юстан пасьля выхаду ў 1992 годзе на шырокія сусьветныя экраны фільму «Целаахоўнік», у якім яна згуляла адну з галоўных роляў (разам з Кевінам Костнэрам) і выканала асноўныя музычныя партыі. Баляда «Я заўсёды буду любіць цябе» (анг. «I Will Always Love You») з кінафільму стала сусьветным гітом. Ляўрэат 6 узнагародаў «Грэмі»[2], 15 узнагародаў Billboard Music Awards, 21 узнагародаў American Music Award, 2 узнагароды «Эмі», 8 узнагародаў Soul Train Music Awards, 12 узнагародаў NAACP Image Awards, BET Lifetime Achievement Award і мноства іншых прэміяў і ўзнагародаў гуказапісвальнай індустрыі[3].
Згодна з Кнігай рэкордаў Гінэса, Г’юстан зьяўляецца артысткай з самай вялікай колькасьцю ўзнагарод (анг. The Most Awarded Female Artist of All Time)[4]. Згодна са сьцьвярджэньнямі ейнага рэкард-лэйбла, агульны аб’ём прададзеных запісаў складае 170 млн асобнікаў[5][6]. Паводле вэрсіі Амэрыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаніяў, Г’юстан зьяўляецца чацьвёртай сьпявачкай у сьпісе самых камэрцыйна пасьпяховых выканаўцаў у ЗША, сэртыфікаваны тыраж запісаў якой складае 55 млн адзінак у гэтай краіне[7]. Часопіс «Rolling Stone» уключыў Г’юстан у сьпіс 100 найвялікшых выканаўцаў[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads