АЭС Фукусіма I
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першая Фукусімская АЭС («Фукусіма I») — першая атамная электрастанцыя Такійскай энэргетычнай кампаніі, першы рэактар якой пусьцілі ў 1971 годзе ў горадзе Окума (пав. Футаба, прэф. Фукусіма). Апошні (6-ы) рэактар пусьцілі 24 кастрычніка 1979 году[1]. Па стане на люты 2011 яе шэсьць энэргаблёкаў, магутнасьцю 4,7 ГВт, рабілі Фукусіму-1 адной з 25 найбуйнейшых атамных электрастанцыяў у сьвеце. Месьціцца за 11,5 км на поўдзень ад АЭС Фукусіма-2, якая таксама эксплюатуецца кампаніяй TEPCO. У сьнежні 2008 г. прадстаўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі папярэдзіў аб разьлічанасьці асяродка супрацьдзеяньня стыхійнаму бедзтву пры АЭС на землятрус да 7 магнітудаў. 11 сакавіка 2011 г. АЭС пашкодзіў падземны штуршок у 9 магнітудаў[2].
Remove ads
Аварыя

11 сакавіка 2011 году ў выніку наймацнейшага за час назіраньня землятрусу ў Японіі адбылася радыяцыйная аварыя зь лякальнымі наступствамі, па заяве японскіх аўтарытэтных асобаў — 4-га ўзроўню ў момант пачатку аварыі па шкале INES [3]. Прыстасаваньні аварыйнай абароны ў штатным рэжыме спынілі 3 дзейныя рэактары. Аднак праз гадзіну[4], цунамі вышынёй каля 15 мэтраў пазбавіла электрасілкаваньня (у тым ліку ад запасных дызэльных электрастанцыяў) абсталяваньне для ахаладжэньня рэактараў, якія працягвалі вылучаць цеплыню[5]. Пасьля страты рэзэрвовых дызэльных электрастанцыяў ўладальнік станцыі кампанія TEPCO заявіла ўраду Японіі аб аварыйнай сытуацыі [6].
12 сакавіка апоўначы па беларускім часе была абвешчаная эвакуацыя насельніцтва з 10-кілямэтровай зоны вакол АЭС [7][8] (пазьней зона была пашырана да 20 кілямэтраў [9]).
15 сакавіка выбух вадароднага газу пашкодзіў абалонку 4-га рэактара, адкуль адбыўся выкід радыяцыі. На месцы ўзгараньня сховішча адпрацаванага паліва АЭС радыяцыйнасьць паветра павысілася да 400 мілізывэрт/гадзіна (амаль 1000-кратнае перавышэньне дапушчальнага значэньня)[10]. 31 сакавіка ўтрыманьне радыяактыўнага ізатопу ёд-131 у прыбярэжнай марской вадзе перавышала дапушчальны ўзровень у 4385 разоў. На 5 красавіка ўцечка радыяактыўнай вады з 2-га энэргаблёка ў Ціхі акіян выклікала павышэньне ўтрыманьня ёду-131 у см³ прыбярэжнай вады да 300 тыс. бэкерэляў (у 7,5 млн разоў больш за дапушчальны ўзровень)[11].
На 12 красавіка ўзровень выкідаў склаў 370 тыс. тэрабэкерэляў (7,1% ад 5,2 млн тэрабэкерэляў пры Чарнобыльскай аварыі). Узровень радыяцыі звыш гадавой нормы ахапіў землі ў 60 км на паўночны захад ад АЭС і каля 40 км на паўднёвы захад. Адбылося адсяленьне жыхароў у радыюсе 30 км вакол АЭС і 5 ваколічных вобласьцяў. Наступствы здарэньня дасягнулі найвышэйшага 7-га ўзроўню пагрозы паводле Міжнароднай шкалы ядзерных падзеяў(en) (МШЯП; анг. INES)[12].
На 11 жніўня, праз 5 месяцаў пасьля здарэньня, каля 90 тыс. перасяленцаў пражывалі ў часовых прытулках, абсталяваных у школах і на стадыёнах[13]. 16 сьнежня тры рэактары, дзе цалкам расплавіліся паліўныя стрыжні[14], прывялі ў стан халоднага спыненьня[15].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads