Абалянка (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Абалянка (рака)
Remove ads

Абаля́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Лучосы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Талачынскім і Сеньненскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 89 км. Плошча вадазбору 809 км². Выдатак вады ў вусьці 5 м³/с, на вясну прыпадае 70 % гадавога сьцёку. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Абольцы.

Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Данілкава ў Талачынскім раёне на Аршанскім узвышшы, цячэ Чашніцкай раўнінай у Сеньненскім раёне, у ніжняй плыні — на мяжы зь Віцебскім раёнам Лучоскай нізінай.

Даліна трапэцападобная, шырыня 0,6—0,8 км, у ніжняй плыні да 2 км. Абалона двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, вышэй за вёску Дубаўцы каля 0,5 км. Рэчышча зьвілістае, шырыня ў межань 5—10 м.

Найбольшае возера Кічына. Усе буйныя прытокі, апрача Нерайшанкі, каналізаваныя. Каля вёскі Ўтрылава Талачынскага раёну на рацэ плаціна і Ўтрылаўская сажалка плошчай 27 га.

На тэрыторыі вадазбору пад ворывам 35 %; лясы (21 %) мяшаныя, пашыраныя ў сярэдняй плыні.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads