Лучоса
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лучо́са — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Лёзьненскім і Віцебскім раёнах. Даўжыня 90 км. Плошча вадазбору 3510 км². Выдатак вады ў вусьці 21,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Чарніца, Сухадроўка, Ворле
- Левыя: Ардышэўка, Серакаратнянка, Абалянка, Чарнічанка, Абручоўка
На рацэ
- Места: Віцебск
- Гістарычнае мястэчка: Бабінавічы
Агульныя зьвесткі
Выцякае з возера Зелянскога каля вёскі Бабінавічаў Лёзьненскага раёну, цячэ Лучоскай нізінай і ў межах Віцебскага ўзвышша, вусьце ў межах паўднёвай ускраіны Віцебску.
Даліна трапэцападобная, у вярхоўі невыразная, шырыня яе 400—600 м. Абалона перарывістая, чаргуецца па берагах, больш разьвітая на левабярэжжы; шырыня яе 300—500 м. Рэчышча неразгалінаванае, зьвілістае, месцамі зарастае, шырыня яго 20—30 м, у нізоўі да 60 м. Дно роўнае, пераважна пяскова-аточнае, на перакатах нярэдка камяністае. Берагі часьцей стромкія, месцамі абрывістыя, супясковыя, парослыя хмызьняком.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў ніжняй плыні ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 6,2 м, найбольшая 9,9 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 3 дні[1].
У паўднёвай частцы месьцяцца значныя масівы мяшаных лясоў. Тут сустракаюцца ўсе тры тыпы балатоў. Азёры разьмяшчаюцца ў асноўным на левабярэжжы, найбольшыя зь іх: Кічына, Серакотня, Зелянское[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads