Абека
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абека (Абака, Апейка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Абіка, Абека або Абака, пазьней Абэка або Апэка (Abbiko, Abbeco, Abeko[1], Abbaco, Abbeke[2], Apeke[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова аб- (імёны ліцьвінаў Абор, Абуд, Абрат; германскія імёны Abar, Abbud, Abrada) паходзіць ад гоцкага aba 'мужчына, муж'[4].
Адпаведнасьць імя Апейка германскаму імю Abbic (Apich) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земли пустовъских въ Сомилишъскои волости леитъских… Обековъщину… Обековшчину (8 красавіка 1529 году)[6]; Adam Obakiewicz[7], Józef Obakiewicz… Marcin Obakiewicz[8], Jerzy Obakiewicz[9], Jerzy i Eliasz Obakiewiczowie[10], Jan Obakiewicz[11], Dawid Obakiewicz[12] (1690 год); Abako (1864 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Міхал, Казімера і Леакадыя Абакевічы (Абакевич) — шляхцічы з ваколіцаў Кейданаў, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1882 год[14]
Абакевічы (Abakiewicz[15], Obakiewicz) гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род[16].
Апейкі-Няміры — літоўскі шляхецкі род[17].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads