Абульфаз Эльчыбэй

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абульфаз Эльчыбэй
Remove ads

Абульфа́з Гадзіркулі аглы Эльчыбэ́й (па-азэрбайджанску: Əbülfəz Qədirqulu oğlu Elçibəy, сапр. прозьвішча Алі́еў; 24 чэрвеня 1938, с. Келекі, Ардубадзкі раён, Нахічэванская АССР, Азэрбайджанская ССР — 22 жніўня 2000, Анкара, Турцыя) — азэрбайджанскі дзяржаўны, палітычны і грамадзкі дзяяч, перакладчык, дысыдэнт, лідэр Народнага фронту Азэрбайджану, прэзыдэнт Азэрбайджану (1992—1993).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Эльчыбей зрабіўся першым усенародна і дэмакратычна абраным прэзыдэнтам краіны. Але ў пэрыяд яго праўленьня краіна пагрузілася ў палітычную нестабільнасьць з пагаршэньнем эканамічнага становішча, а пасьпяховыя ваенныя апэрацыі апынуліся цяжкімі паразамі ў Карабаскай вайне. Крызіс, выкліканы ўзброеным мяцежам у Гянджы, прывёў да самаадрачэньня прэзыдэнта ад кіраўніцтва краінай, а затым і да адстаўкі, якую вырашыў зыход ўсенароднага рэфэрэндуму.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads