Абу Бэкір Шабановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Абу Бэкір Юх’янавіч Шабановіч (нарадзіўся ў 1939, недалёка Іўя, цяпер Беларусь) — мусульманскі рэлігійны й татарскі культурны дзяяч Рэспублікі Беларусь, выкладчык.

Хуткія факты галоўны муфтый Беларусі, Прэзыдэнт ...

У дзяцінстве 4 гады вывучаў іслам у Івейскім мячэце. Пасьля сканчэньня ВНУ працаваў настаўнікам гісторыі і фізкультуры. Быў пераведзены на працу ў ідэалягічны аддзел Менскага абкаму КПБ. Пасьля працаваў дырэктарам СШ № 65 імя Героя Савецкага Саюзу Б. Акрэсьціна г. Менску.

Браў актыўны ўдзел у ісламскім рэлігійным і татарскім культурным руху, узначальваў «Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў «Зікр уль-Кітаб»». У 2005 на 6-м пазачарговым зьезьдзе Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня Беларусі быў абраны яго старшынём (муфтыем).

У 2006 зьвінаваціў газэту «Згода», якая перадрукавала карыкатуры на прарока Мухамэда, у зьнявазе пачуцьцяў вернікаў і палітычнай правакацыі, аднак выступіў супраць зьняволеньня рэдактара газэты Аляксандра Зьдзьвіжкова.

Папярэднік:
Ісмаіл Александровіч
 Галоўны муфтый Беларусі 
2005 — сёньня
Пераемнік:
-
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads