Абэрдарскі хрыбет

горны хрыбет у Кеніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Абэрдарскі хрыбет
Remove ads

Абэрдарскі хрыбет (па-ангельску: Lord Aberdare Range) — горны хрыбет у Афрыцы, разьмешчаны ў цэнтры Кеніі, на поўнач ад яе сталіцы, Найробі.

Хуткія факты Найвышэйшы пункт, Вышыня ...

Хрыбет ва ўсходняй экватарыяльнай Афрыцы доўжыцца на працягу 160 км па паўночнай частцы зямлі масаяў, паміж экватарам і 1° паўднёвай шыраты з ПнПнЗ на ПдПдУ і аддзяляецца далінай Гуазо-Ньіра ад гары Кенія на ўсходзе; сягае 4000 м вышыні.

Гара Кінангоп(en) на паўднёвым канцы горнага хрыбта дае пачатак тром рэкам: Гуазо, Ньіра, Урура (у ніжнім цячэньні — Гуазо Нярок), якая абмывае заходні схіл Абэрдарскага хрыбта і якая злучаецца на паўночным захадзе ад Кеніі з Гуазо-Ньіра і Гуазо-Амбоні, якая ўпадае ў возера Тана.

Абэрдарскі хрыбет быў адкрыты Дж. Томсанам на шляху да Кеніі, Кіліманджара і Вікторыя-Ньянца; ён перайшоў празь яго на паўночным канцы каля Лашаву і надаў яму імя.

У 1950 годзе на горным плято, утвораным хрыбтом, быў створаны Абэрдарскі нацыянальны парк(en), які функцыянуе па сёньняшні дзень.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads