Абіда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абі́да[4] — возера ў Крупскім раёне Менскай вобласьці, знаходзіцца за 30 км на поўнач ад гораду Крупкаў, каля вёскі Хальнявічы (Халопеніцкі сельсавет).
Возера
Абіда
Абіда на мапе Беларусі ![]() ![]() Абіда |
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Югна (Дзьвіна), на вытоку якой з возера пабудаваная плаціна і ГЭС. Плошча паверхні возера — 0,64 км², вадазбору — 327 км², найбольшая глыбіня — 17 м[1].
Remove ads
Геаграфія
Вадазбор раўнінны, пераважаюць пяскі, тарфянікі, радзей марэнныя супяскі. Шырокай пратокай злучанае з возерам Сялява, выцякае рака Югна, упадаюць 2 ручаі.
Будова
Возера эўтрофнае, катлавіна авальнай формы, схілы спадзістыя, парослыя хмызьняком і рэдкалесьсем, на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе вялікія лясныя масівы. Берагі нізкія, пясчаныя, на паўднёвым усходзе забалочаныя.
Мелкаводзьдзе вузкае, уздоўж берагоў пясчанае (месцамі гліністае), глыбей дно глініста-ілістае і сапрапэлістае. Зарастае умерана.
Фаўна
Водзяцца плотка, лін, шчупак, акунь, лешч, джгір, укляя, мянтуз, язь і іншая рыба.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads