Агнешка Голянд
польская кінарэжысэрка, сцэнарыстка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Агнешка Ірэна Голянд (па-польску: Agnieszka Irena Holland; нар. 28 лістапада 1948, Варшава) — польская рэжысэрка кіно і тэатру, кінасцэнарыстка, акторка, прадстаўніца плыні маральнага неспакою. Дама Ордэну адраджэньня Польшчы (II і IV клясы), старшыня Эўрапейскай кінаакадэміі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бацькі, журналісты Генрык Голянд і Ірэна з дому Рыбчынскіх, разьвяліся ў 1959 року. Праз два гады бацька Агнешкі, арыштаваны ў падазрэньні здрадзе дзяржаве, учыніў самагубства. Ірэна выйшла замуж другі раз за іншага журналіста.
Скончыла агульнаадукацыйны ліцэй імя Стэфана Баторыя ў Варшаве. У 1966—1971 роках навучалася на факультэце кіно і тэлевізіі(d) Акадэміі сцэнічнага майстэрства ў Празе (Чэхаславаччына), дзе брала ўдзел у студэнцкіх штрайках. Пасьля здушэньня выйшла замуж за славацкага студэнта Ладзіслава Адаміка.
Вярнуўшыся ў ПНР, спачатку працавала разам з Андрэем Вайдам. Першым самастойным творам стаў кароткамэтражны фільм «Вечар у Абдана» (1975). У 1978 року напісала сцэнар да фільму Вайды «Без анэстэзіі», які атрымаў «Залатых львоў» Фэстывалю польскіх мастацкіх фільмаў.
Пасьля ўвядзеньня ў Польшчы ваеннага стану была вымушаная эміграваць у Францыю і Фэдэратыўную Нямеччыну, дзе таксама працавала з Андрэем Вайдам і рабіла ўласныя стужкі. Муж з дачкой Касяй застаўся ў Польшчы. Пазьней яны змаглі сустрэцца ў Францыі, аднак шлюб распаўся.
У 1993 року выехала ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. У Польшчу вярнулася ў 2007.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads