Аграпрамбанк Малдовы
камэрцыйны банк Малдовы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Аграпрамбанк Малдовы» («АПБМ») — камэрцыйны банк Малдовы, заснаваны ў траўні 1991 году.
На 2023 год меў звыш 2200 супрацоўнікаў і звыш 900 000 рахункаў, з іх 417 000 падлучаных да мабільнага дастасунка. Пры гэтым абслугоўвалі 29 000 малых прадпрыемстваў і 492 буйныя. Банк меў 12 тыс. тэрміналаў самаабслугоўваньня, 320 банкаматаў і 54 аддзяленьні. Налічваў 30 млрд леяў укладаў і 23 млрд леяў выдадзеных пазыкаў, што рабіла яго найбольшым банкам Малдовы[9]. Меў даччыныя прадпрыемствы «АПБМ-Лізінг» і «Малдмэдыякард»[10]. Ажыцьцяўляў грашовыя пераводы праз карэспандэнцкія рахункі ў ЗША і 7 краінах Эўропы: Аўстрыі, Беларусі, Бэльгіі, Італіі, Нямеччыне, Расеі і Ўкраіне[11].
Remove ads
Мінуўшчына
8 траўня 1991 году малдаўскае прадстаўніцтва «Аграпрамысловага банку СССР» пераўтварылі ў акцыйнае таварыства «Аграпрамбанк Малдовы». Грыгорэ Фуртунэ стаў першым старшынёй Управы банка і заставаўся на пасадзе да 1996 году. Банк атрымаў дазвол на адкрыцьцё рахункаў у замежнай валюце. У 1993 годзе банк стаў заснавальнікам «Фондавай біржы Малдовы», а таксама сузаснавальнікам прадпрыемства «Вінінвэст» і прыватызацыйных «Аграфонду» і фонду «Дывідэнд». У 1994 годзе ўпершыню адлічылі 30 млн лееў у фонд рызыкі. У 1995-м укаранілі штодзённы балянс, адзіны карэспандэнцкі рахунак і электронную пошту, што дазволілі ўвесьці разьлікі за адзін банкаўскі дзень. Банк падлучылі да сеткі «Таварыства сусьветнай міжбанкаўскай фінансавай сувязі» (Бэльгія) і «Ройтэрз» (Ангельшчына). Упершыню падпісалі пагадненьне з Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР; Ангельшчына) аб пазыковай лініі на 20 млн даляраў ЗША для малых прадпрыемстваў[12].
У 1996 годзе банк стаў вядучым у Малдове паводле памеру нарматыўнага капіталу, пазыкаў, разьлікаў унутры краіны і міжнародных разьлікаў. У банку стварылі Камітэт кіраваньня актывамі і пасівамі. У 1997-м банк пачаў ажыцьцяўляць укладаньні ў прадпрыемствы. Дзяржаўнае агенцтва інтэлектуальнай уласнасьці Малдовы паставіла на ўлік першы лягатып банка, які выкарыстоўвалі да 2015 году. У 1998 годзе правялі першыя пазычаньні на ноч і абмен валюты з замежнымі банкамі. 5 студзеня 1999 году стварылі вэб-бачыну банка. На «Аграпрамбанк Малдовы» прыпадала 30 % пазычаньняў у краіне. Лік пазычальнікаў вырас на 10 % да 84 тыс. асобаў[12].
У 2000 годзе даччынае прадпрыемства «МалдМэдыяКард» запусьціла безнаяўныя плацяжы. У 2001 годзе «Заходні фонд прадпрыемстваў новых незалежных дзяржаваў» (Украіна) набыў у банку 9,9 % паёў, а ЭБРР — 9,8 %. У 2002 годзе «Аграпрамбанк Малдовы» стаў першым банкам краіны, які стварыў лізінгавае прадпрыемства на чале з намесьнікам старшыні Сяргеем Чабатарам. Таксама стварылі бізнэс-асяродак для прадпрыемстваў, каб прыцягваць ад іх уклады і ажыцьцяўляць між імі валютныя разьлікі. Банк стаў выпускаць аплатныя карткі «Віза» (ЗША). У 2004-м лік рахункаў дасягнуў 200 000. Абсяг укладаў вырас на 47 % за год, а ад юрыдычных асобаў — на 60 %. За 2005 год адчынілі 92 аддзяленьні. У 2006-м «Заходні фонд прадпрыемстваў новых незалежных дзяржаваў» і ЭБРР прадалі свае паі ў банку. У 2007 годзе ўкаранілі інтэрнэт-банкінг[12].
У 2008 годзе пра аплатныя тэрміналы ўвялі магчымасьць папаўняць рахунак і ўклад, а таксама аплачваць пазыку. Заключылі пагадненьні з ЭБРР, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй (ЗША), Чарнаморскім банкам гандлю і разьвіцьця (Грэцыя) і Эўрапейскім фондам Паўднёва-Ўсходняй Эўропы (Люксэмбург) для пазычаньня малым прадпрыемствам. У рамках праграмы Кампакт атрымалі права кіраваць рахункамі фонду «Выклікі тысячагодзьдзя». У 2012 годзе «Аграпрамбанк Малдовы» запусьціў аддалены доступ да паслуг праз сайт і стаў сябрам Эўрапейскай бізнэс-асацыяцыі (Украіна). У 2013 годзе банк налічваў звыш 1500 супрацоўнікаў. У 2014 годзе пачалі выпускаць аплатныя карткі «Амэрыкан Экспрэс»[12].
У 2015 годзе выйгралі тэндэр на абслугоўваньне мясцовых скарбаў і мытняў. Таксама пачалі абслугоўваць атрымальнікаў сацыяльнай дапамогі. Банк меў 3025 тэрміналаў, 214 банкаматаў, 104 аддзяленьні, 37 пляцовак самаабслугоўваньня і 5 кругласодневых асяродкаў. «Аграпрамбанку Малдовы» належала 26 % банкаўскіх актываў Малдовы, 29 % пазыкаў і 28 % укладаў. У 2017-м адчынілі вучэльню Аванці для банкаўскай асьветы моладзі. У 2018 годзе абмежаванае партнэрства «ГЭІМ», якое стварылі «Гарызонт Капітал» (Ангельшчына), ЭБРР і «Інвальда» (Летува), набыло 41 % паёў банка. У 2019-м выпусьцілі мільённую картку «Віза» і картку растэрміноўкі «ЛібэрКард». У 2020-м укаранілі зьніжкавыя карткі «Гама» і адзіны тэлефонны нумар 1313. У 2021 годзе ўвялі безнаяўную аплату ў грамадзкім траспарце Кішынёва. У 2022-м укаранілі прыём аплаты на смартфоне і лічбавыя карткі[12].
Старшыні
- Грыгорэ Фуртунэ (1991—1996)
- Натальля Врабіе (1996—2013)
- Сяргей Чабатар (2013—2021)
- Георгі Шагідзэ (зь 2021 году)[12]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads