Адам Станіслаў Красінскі (біскуп віленскі)

віленскі біскуп, прапаведнік, філёляг, паэт, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Адам Станіслаў Красінскі (біскуп віленскі)
Remove ads

А́дам Стані́слаў Красі́нскі (па-польску: Adam Stanislaw Krasinski; 24 сьнежня 1810, в. Велнічы, Валынская губэрня — 9 траўня 1891, Кракаў) — віленскі біскуп, прапаведнік, філёляг, паэт, перакладнік.

Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў гімназіі піяраў у Корацкім Міжрэччы і ў Любяшове, затым у Віленскай Духоўнай акадэміі. Быў прафэсарам Рымска-каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (1853—1858). У 1858—1864 біскуп віленскі. За адмову асудзіць Паўстаньне 1863-1864 гадоў і яго ўдзельнікаў на распараджэньне Міхаіла Мураўёва быў арыштаваны і высланы ў Вятку. Жыў у ссылцы ўва ўнутранай Расеі дваццаць гадоў (да 1882). У 1883 абгрунтаваўся ў Кракаве. Сябар кракаўскай Акадэміі навук (па-польску: Akademia Umiejetnosci).

Галоўныя перакладніцкія працы Красінскага — «Паэтычнае мастацтва» Гарацыя (па-польску: "Sztuka rymotworcza Horacego z lacinskiego"; Вільня, 1835) і вершаваны пераклад «Слова пра паход Ігараў» (па-польску: "Piesn o polku Igora: Staroslawianski poemat z XII wieku"; Спб., 1856). Красінскаму таксама прыналежаць «Польская граматыка для дзяцей» (1839; некалькі выданьняў), «Літаратурны навагоднік» (1835, 1838 i 1843), падручнік права «Кананічнае права» (Вільня, 1861), «Слоўнік польскіх сынонімаў» (1885, 2 тамы), «Афарызмы, вершы» (1888, 2-е выданьне 1906), «Успаміны» (1901).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads