11 ліпеня (фільм)

фільм Юрыя Тарыча 1938 року From Wikipedia, the free encyclopedia

11 ліпеня (фільм)
Remove ads

«11 лі́пеня» (па-расейску: Одиннадцатое июля) — беларускі фільм рэжысэра Юрыя Тарыча, выпушчаны ў 1938 року. Сфільмаваны на кінастудыі «Совецкая Беларусь». Дзеяньне фільму адбываецца ў часе вайны між Польшчаю і Савецкай Расеяй на тэрыторыі Беларусі.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Падзеі фільму адбываюцца ў часе Савецка-польскай вайны. Чырвоная армія адступае з Ігумену перад надыходам польскіх войскаў. Начальнік дывізіі Кузьміч сыходзіць апошнім, пакідаючы ў мястэчку Сьцяпана Паўлюка і прысланага ў армію Цэнтральным камітэтам партыі бальшавікоў работніка Гарановіча, якія павінны арганізаваць партызанскі супраціў.

Паўлюк і Гарановіч злучаюць раскіданыя партызанскія аддзелы ў адзіную частку, хоць гэта зрабіць няпроста: частка партызанаў гатовыя бараніць толькі сваю ўласную вёску. Сьцяпанаў брат Янка Паўлюк, напрыклад, зьбірае да сябе анархічную частку партызанаў, адмаўляючыся аб’ядноўвацца. Калі ў іхнюю вёску прыяжджаюць палякі, каб узяць падводы, Янка спрабуе ўзьняць вяскоўцаў на абарону, аднак Сьцяпан і Гарановіч замест гэтага адводзяць людзей у лес.

Янка Паўлюк спрабуе заручыцца дапамогай супраць палякаў шпіёна Капусты. Калі Капуста прапануе яму выдаць месцазнаходжаньне партызанаў, Янка разумее, што мае справу з гнюсным нацдэмаўскім здраднікам. Але партызанаў выдае іншая асоба — кулацкі шпіён Баравік, які на заданьне дэфэнзывы(d) здолеў прабрацца ў партызанскі аддзел. Янка пасьпявае папярэдзіць пра гэта, але польскія ўланы здолелі атачыць лес і захапіць партызанскі штаб. Янка Паўлюк гіне ў бітве з польскімі жаўнерамі. Партызаны ратуюцца, адступаючы па непраходным балоце, а малодшы брат Паўлюкоў Алесь паказвае ім брод[1]. Палякі спальваюць вакольныя вёскі, старэйшых жыхароў забіваюць, а дзяўчат прымушаюць у гэты час танчыць зь імі.

Чырвоная армія, атрымаўшы падмацаваньне, пераходзіць у наступ. Паўлюк з Гарановічам атрымліваюць заданьне ад камандаваньня дывізіі ліквідаваць агонь польскіх батарэяў, якія стрымліваюць бальшавіцкі наступ. Напаўшы з тылу, аддзел Сьцяпана захоплівае польскія батарэі. Камандзір дывізіі Кузьміч атрымлівае раненьне, і камандаваньне бярэ на сябе Сьцяпан Паўлюк. Палякі адыходзяць зь Менску, жыхары якога з радасьцю сустракаюць прыход чырвонаармейцаў. Фільм сканчаецца сцэнай параду Чырвонай арміі і партызанаў на цэнтральнай плошчы[2].

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Актор, Роля ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads