Польска-савецкая вайна

вайна між Другой Рэччу Паспалітай і Савецкай Расеяй (1919—1921) From Wikipedia, the free encyclopedia

Польска-савецкая вайна
Remove ads

По́льска-саве́цкая вайна́ — узброены канфлікт паміж Польшчай і Савецкай Расеяй, Савецкай Беларусьсю, Савецкай Украінай на тэрыторыях, якія належалі Расейскай імпэрыі — Расеі, Беларусі, Латвіі, Летувы, Польшчы і Ўкраіны ў 1919  1921 гадах падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі. У сучаснай польскай гістарыяграфіі мае назоў «Польска-бальшавіцкая вайна». У канфлікце таксама прымалі ўдзел войскі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі; у першай фазе вайны яны дзейнічалі супраць Польшчы, затым часткі УНР падтрымлівалі польскія войскі.

Хуткія факты Польска-савецкая вайна (1919—1921), Дата: ...

У Расеі, у дакумэнтах таго часу, таксама звалася Польскім фронтам[1].

Remove ads

Пачатак

Пры прасоўваньні Чырвонай Арміі (РСЧА) тэрыторыямі, пакінутымі па эвакуацыі нямецкімі часткамі, у лютым 1919 годзе з сутыкненьняў у Беларусі пачалася савецка-польская вайна.

19 красавіка 1919 году польскія войскі занялі Вільню[2] (заняты ў студзені 1919 годзе чырвонымі часткамі) і ўвесь Віленскі край. 22 красавіка 1919 году Юзэф Пілсудзкі выступіў са зваротам «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», у якім абяцаў ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы беларускага і літоўскага народаў і даць ім права самім вырашаць свой лёс «без якога-небудзь гвалту або націску з боку Польшчы». У жніўні 1919 году ўзялі Менск[3]. Склаўшы саюз зь Пятлюраю[4], Пілсудзкі ўвесну 1920 распачаў наступ на Кіеў (заняты польскімі войскамі 7 траўня).

Remove ads

Контрнаступ Чырвонай Арміі

Улетку пачаўся контрнаступ Чырвонай Арміі. Палякі былі змушаныя пакінуць Кіеў. Савецкі контрнаступ ажыцьцяўлялася двума франтамі: Паўднёва-заходні рухаўся на Львоў; Заходні пад камандаваньнем Тухачэўскага прасоваўся па Беларусі і Літве (11 ліпеня Чырвонай Арміяй быў ўзяты Менск, 19 ліпеня — Горадня, 20 ліпеня — Вільня, 1 жніўня — Берасьце). Аднак галоўнай мэтай наступу пад камандаваньнем Тухачэўскага была Варшава.

«Цуд на Вісьле»

Thumb
Юзэф Пілсудзкі і Юзэф Гальлер падчас агляду войск, якія вяртаюцца пасьля пераможнай бітвы пад Варшавай

Устаноўчы сейм Польскай Рэспублікі сфармаваў Раду абароны дзяржавы; якой кіраваў Ю. Пілсудзкі, дзякуючы вялікаму досьведу супрацоўніцтва Пілсудзкага падчас Першай сусьветнай вайны з выведвальнымі органамі Японіі, Аўстрыі і Нямеччыны, і зь іх дапамогай, у Польшчы была створаная магутная служба выведкі і контрвыведкі. Вырашальная роля ў паразе РСЧА належыць падразьдзяленьню польскіх шыфравальшчыкаў, якое ў жніўні—верасьні 1919 году ўзламала шыфры як Дабравольчай арміі, так і РСЧА.

Былі ўзламаныя практычна ўсе шыфры белых і чырвоных, што дало ясную карціну ўсей ваеннай сытуацыі на тэрыторыі Расеі ад Петраграда да Сыбіры, ад Мурманска і да Чорнага мора.

Галоўная нагрузка на шыфравальны аддзел лягла ўлетку 1920 году, калі ён прымаў да 500 непрыяцельскіх радыяграм штомесяц. Напрыклад, у жніўні палякі атрымалі і дэшыфравалі 410 радыёдэпешаў, падпісаных Троцкім, Тухачэўскім, Якірам і Гаем. На іх аснове камандаваньне Войска польскага змагло прыняць правільныя стратэгічныя рашэньні падчас Варшаўскай бітвы, бо ведала апэратыўную інфармацыю аб перасоўваньні кожнага падразьдзяленьня РСЧА[5][6].

Сфармаваная з загартаваных у баях частак, ударная групоўка ў 120 тыс. байцоў пад камандаваньнем Пілсудзкага 13—25 жніўня 1920 году ў бітве за Варшаву раптоўным ударам прадзерла фронт і зайшла ў тылы арміі Тухачэўскага. Чырвонае войска, пацярпеўшы цяжкую паразу, змушана было пачаць адступленьне[7].

У Польшчы «Цуд на Вісьле» (па-польску: Cud nad Wisłą) прыводзіцца як знак «мужнасьці польскіх салдатаў, даўшых адпор Чырвонай Арміі, дзьвінутай бальшавіцкімі правадырамі ў паход за саветызацыю Польшчы».

Remove ads

Падпісаньне Рыскага міру і канец вайны

Ваенны посьпех канчаткова быў замацаваны ў бітве на Нёмане, якая распачалася 20 верасьня 1920 году. Падчас контрнаступу польскія войскі занялі шырокія тэрыторыі Літ-Белу і Латвіі.

Неўзабаве пасьля гэтага меў месца г.зв. бунт генэрала Жэлігоўскага, які, згодна з даручэньнем маршала Пілсудзкага, робіць выгляд, што не падначальваецца загадам ваеннага камандваньня і 9 кастрычніка займае віленскую акругу, што прывяло да ўтварэньня на гэтай тэрыторыі г. зв. Сярэдняй Літвы. Баявыя дзеяньні афіцыйна былі перарваны ў выніку падпісаньня 12 кастрычніка 1920 году ў Рызе дамовы аб перамір’і ў вайне з бальшавікамі. Канчаткова вайна завяршылася з падпісаньнем 18 сакавіка 1921 году мірнай дамовы, якая лягла ў аснову афіцыйных польска-савецкіх адносінаў да пачатку Другой сусьветнай вайны[8].

Тэрытарыяльныя зьмяненьні

Заўвагі

  1. Дэкрэт Усерасейскага ЦВК «Аб аб’яднаньні Савецкіх рэспублік: Расеі, Украіны, Латвіі, Летувы і Беларусі для барацьбы з сусьветным імпэрыялізмам»
  2. Па Варшаўскай дамове. Непасрэдны ўдзел Арміі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі пачынаючы з Кіеўскай апэрацыі.
  3. Беларуская вайсковая камісія, Слуцкі збройны чын і Беларускі паход Булак-Булаховіча
  4. Сумесная апэрацыя «Зіма» і ўзяцьце Дзьвінску.
  5. Ваенныя дарадцы. Падрыхтоўка Блакітнай арміі.
Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads