Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Казахстану
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Казахста́ну — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе зь сябе 14 вобласьцяў і месты рэспубліканскае значнасьці. Варта зазначыць, што апрача гэтага места Байканур мае статус гораду фэдэральнага значэньня Расейскае Фэдэрацыі[a].
Узроўнямі (далей у пералічэньні гэтага абзацу — паводле зьмяншэньня) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Казахстану зьяўляюцца:
Remove ads
Структура
У склад Казахстану ўваходзяць 14 вобласьцяў і 2 месты рэспубліканскага падпарадкаваньня.
Па развале СССР і абвяшчэньні незалежнасьці Казахстану адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны зазнаў шэраг істотных зьмяненьняў. Былі скасаваныя вызначаныя вобласьці (Жэзказганская, Какшатаўская, Сяміпалацінская, Талдыкарганская, Тургайская), шэраг вобласьцяў былі пераназваныя. Зьмянілася ўнутрыабласная раённая сетка. Сталіца краіны была перанесеная ў Акмалу (пасьля перайменавая ў Астану). Некалькі раёнаў Паўночна-Казахстанскае вобласьці былі перададзеныя Акмалінскай вобласьці, яе адміністрацыйным цэнтрам стаўся горад Какшатаў, абласны цэнтар Алмацінскае вобласьці быў перанесены ў Талдыкарган.
Remove ads
Заўвагі
- Арэндуецца Расеяй, разам з аднайменным касмадромам. Не зьяўляецца суб’ектам Расейскае Фэдэрацыі, аднак пры гэтым мае статус гораду фэдэральнага значэньня Расейскае Фэдэрацыі. Сыстэма мескага кіраваньня вызначаецца артыкулам 5 Пагадненьня між Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікаю Казахстан пра статус гораду Байканур, парадак фармаваньня ды статус яго органаў выканаўчае ўлады ад 23 сьнежня 2005 году.
- Па сваёй сутнасьці зьяўляюцца блізкімі да сельскага ці пасялковага саветаў.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads