Кызылардзінская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кызылардзі́нская вобласьць (па-казаску: Қызылорда облысы, па-расейску: Кызылординская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Казахстану, вобласьць. Разьмешчаная на поўдні краіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Кызыларда.
Мяжуе з Акцюбінскай (на паўночным захадзе і поўначы), Карагандзінскай (на паўночным усходзе), Паўднёва-Казахстанскай (на ўсходзе ды паўднёвым усходзе) вобласьцямі, а таксама з Узбэкістанам (на поўдні). Места Байканур, тэрыторыя якога атачаецца тэрыторыяй Кармакшынскага раёну вобласьці, не ўваходзіць у склад вобласьці з прычыны статусу гораду рэспубліканскага падпарадкаваньня. Тэрыторыя Байкануру знаходзіцца ў доўгатэрміновай арэндзе Расейскай Фэдэрацыяй, на тэрыторыі гораду выкарыстоўваецца расейскае заканадаўства і мае ўжытак расейская валюта.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Кызылардзінская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads