Эрштэрмай
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрштэрма́й[1] (з 5 жніўня 1968[2] году — Адраджэ́ньне[1]) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету. Насельніцтва 156 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад места Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 88 км ад Гомелю.
На поўначы Стрэшынскі канал, злучаны з ракой Стрэшынка (прыток ракі Дняпро).
Remove ads
Гісторыя
Выяўлены археолягамі курганны магільнік XI стагодзьдзя (36 насыпаў; за 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Сучасная вёска заснаваная ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У часе нямецка-савецкай вайны з пачатку 1942 году дзейнічала падпольная група (кіраўнік П. Б. Кіраў). Нямецкія карнікі спалілі 40 двароў, забілі 30 жыхароў. У чэрвені 1944 году ў баях за вёску загінулі 315 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў брацкай магіле па вул. Завадзкі). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 46 жыхароў, у памяць пра загінулых у 1967 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваная скульптурная кампазыцыя. 29 лістапада 1962 году пасёлак Адраджэньне быў далучаны да вёскі Эрштэрмай, а 5 жніўня 1968 году гэтая вёска атрымала сучаснае найменьне. У складзе калгасу «Іскра» (цэнтар — вёска Папаратнае). Знаходзяцца Стрэшынскі крухмальны ўчастак Краснабярэскага крухмальна-паточнага заводу, фэльчарска-акушэрскі пункт і клюб.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1925 — 17 двароў; 1940 — 80 двароў, 353 жыхары;
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 81 гаспадарка, 156 жыхароў[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads