Адроў

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Адроў
Remove ads

Адро́ў — рака ў Беларусі, правы прыток Дняпра. Цячэ ў Аршанскім, Сеньненскім і Талачынскім раёнах. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 676 км². Выдатак вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца з мэліярацыйнай канавы каля вёскі Дубніцаў Аршанскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Воршы. Цячэ Аршанскім узвышшам.

Даліна выразная, да вёскі Пагосту трапэцападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічаў Сеньненскага раёну каналізаванае, далей зьвілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м[1]. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэдняй і ніжняй плынях стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м. На рацэ каля вёскі Дубніцаў плаціна і сажалка (плошча 1 га), у абалоне каля вёскі Барані Аршанскага раёну наліўная сажалка (плошча 2 га).

Дзесьці ў басэйне ракі некалі існавала места Одрск.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads