Адрыяна Ліма

бразыльская мадэлька, акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Адрыяна Ліма
Remove ads

Адрыя́на Франчэска Лі́ма (па-партугальску: Adriana Lima, нарадзілася 12 чэрвеня 1981, Салвадор, Бразылія) — бразыльская супэрмадэль, найболей вядомая як адзін з анёлаў Victoria's Secret. У сродках масавай інфармацыі Ліму часта завуць адной з самых прыгожых жанчын плянэты.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася будучая зорка подыюма 12 чэрвеня 1981 году ў бразыльскім горадзе Салвадор. Яе бацька Нэльсан Торэс і маці Граца Ліма былі сацыяльнымі працаўнікамі. У ёй цячэ кроў французаў, партугальцаў, амэрыканскіх індзейцаў і зусім крыху ад жыхароў Карыбскіх выспаў. У 13 гадоў яе заўважыў у гандлёвым цэнтры агент мадэльнага агенства і запрасіў на кастынг. З тых часоў яе кар'ера імкліва ідзе ўверх.

У 1996 годзе яна стала пераможцам бразыльскага фіналу конкурсу мадэляў, якое ўладжвала агенцтва Ford Models, а на міжнародным - заняла другое месца.

У 1998 годзе Адрыяна падпісала кантракт з Elite і пераехала ў Нью-Ёрк.

З 2001 году зьяўляецца адным з Victoria's Secret Angels, падпісаўшы кантракт з гэтым вядомым брэндам адзежы і жаночай бялізны. За гэты час яна ўпрыгожыла сабой вокладкі такіх вядомых часопісаў, як GQ, Elle, Esquire і т.д. і прымала ўдзел ва ўсіх Victoria's Secre Fashion Show — адным з самых вядомых модных паказаў сьвету.

Цяпер яна жыве ў Нью-Ёрку і заручаная з сэрбскім баскетбалістам Марка Ярычам, які выступае ў НБА за клюб Мінэсоты.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Адрыяна Лімасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads