Адрыян Труфэр

францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Адрыян Труфэр
Remove ads

Адрыя́н Труфэ́р (па-француску: Adrien Truffert; нар. 20 лістапада 2001 году) — францускі футбаліст, левы абаронца ангельскага клюбу «Борнмут» і нацыянальнай зборнай Францыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Не зважаючы, што гулец нарадзіўся ў бэльгійскім Льежы, займацца футболам Труфэр пачаў у Францыі. У 2015 годзе далучыўся да структуры «Рэну». 28 траўня 2020 году склаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам[1]. 19 верасьня таго ж году дэбютаваў у матчы Лігі 1 супраць клюбу «Манака». Гулец зьявіўся на полі на 41-й хвіліне, замяніўшы Фэту Маўасу. Дзякуючы Труфэру, які здабыў гол у дэбюце і зрабіў выніковую перадачу, рэнцы сьвяткавалі перамогу зь лікам 2:1[2]. Празь некалькі тыдняў гулец зьявіўся матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Краснадару». 25 лютага 2021 году пасьля добрага пачатку сэзону ён працягнуў свой двухгадовы кантракт да 2025 году, хутка замацаваўшыся ў першай адзінаццатцы, не зважаючы на высокую канкурэнцыю на пазыцыі. У жніўні 2023 году склаў новую працоўную дамову да 2026 году.

Міжнародная

Гулец выклікаўся ў юнацкія і моладзевыя зборныя Францыі. 20 верасьня 2022 году абаронца быў упершыню выкліканы да нацыянальнай зборнай Францыі на матчы Лігі нацыяў, каб замяніць траўмаванага Люку Дыня[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads