Люка Дынь
францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люка́ Дынь (па-француску: Lucas Digne; нар. 20 ліпеня 1993 году, Мо, Францыя) — францускі абаронца ангельскага клюбу «Астан Віла». Выконвае абавязкі левага абаронцы, аднак, можа згуляць і на пазыцыі левага паўабаронцы.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Люка пачаў гуляць у футбольным клюбе «Крэпі-э-Валё» пакуль ня быў заўважаны скаўтамі з клюбу «Ліль». 27 ліпеня 2010 году ён падпісаў свой першы прафэсійны кантракт зь «Лілем» да 2013 году. Сваю першую гульню за клюб правёў 26 кастрычніка 2011 году ў пераможным матчы зь лікам 3:1 для каманды супраць клюбу «Сэдан» у розыгрышы Кубку Лігі.
У сэзоне 2011—2012 гадоў стаў стала трапляць у склад, дэбютаваўшы ў матчах чэмпіянату Францыі 22 лютага 2012 году ў матчы супраць «Сашо», які скончыўся перамогаў каманды зь Лілю. 29 жніўня 2012 году Люка забіў свой першы гол у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў у браму дацкага клюбу «Капэнгаген»[3].
17 ліпеня 2013 году Дынь падпісаў пяцігадовы кантракт з «Пары Сэн-Жэрмэн»[4]. Як мяркуецца трансфэр абышоўся парыскаму клюбу каля 15 млн эўра[5].
Міжнародная
У пэрыяд паміж 2008 і 2011 гадамі прадстаўляў зборную Францыю розных узростаў.
Remove ads
Дасягненьні
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Францыі: 2015
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013, 2014, 2015
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2018
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2016
Францыя:
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2021
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads