Сафокл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сафокл (па-грэцку: Σοφοκλής) — выбітны атэнскі трагік. Нарадзіўся ў лютым 495 году да н. э. у атэнскім прадмесьце Калён. Месца свайго народжаньня ўзгадаў у трагедыі «Эдып у Калёне». Паходзіў з заможнай сям’і, атрымаў добрую адукацыю. Двойчы быў выбраны на пасаду ваенаначальніка й аднойчы выконваў абавязкі чальца калегіі, што распараджалася казной. Галоўным яго заняткам было складваньне трагедый для атэнскага тэатру. Першая тэтралёгія, што была пастаўлена Сафоклам у 469 годзе да н. э., прынесла яму перамогу ў тэатральным спаборніцтве над Эсхілам і адчыніла сабой шэраг перамог. Крытык Арыстафан Бізантыйскі прыпісваў Сафоклу 123 трагедыі. Да нашага часу дайшлі поўныя тэксты сямі трагедыяў («Эдып-цар», «Антыгона», «Электра», «Філяктэт», «Аякс», «Трахінянкі», «Эдып у Калёне»). Сафокл вылучаўся вясёлым характарам, быў гаваркім чалавекам, не цураўся радасьцяў жыцьця. Быў добра знаёмы з гісторыкам Герадотам. Памёр у 405 годзе да н. э. у Атэнах, калі яму было дзевяноста гадоў. Сын Сафокла Яфон таксама быў трагікам. На беларускую мову творы Сафокла перакладалі Юльян Дрэйзін, Лявон Баршчэўскі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Зьмены ў пастаноўцы

Сафоклам былі зроблены новаўвядзеньні ў сцэнічнай пастаноўцы п’ес. Так, ён павялічыў лік актораў да трох, а лік харэўтаў з 12 да 15, скараціўшы ў той жа час харавыя часткі трагедыі, удасканаліў дэкарацыі, маскі, наогул бутафорскі бок тэатра, унёс зьмену ў пастаноўку трагедый у выглядзе тэтралёгіі, аднак не вядома ў дакладнасьці, у чым гэтая перамена складалася. Нарэшце, ён жа ўвёў ва ўжытак размаляваныя дэкарацыі. Усе зьмены мелі мэтай перадаць ходу драмы на сцэне больш руху, узмацніць ілюзію гледачоў і ўражаньне, якое атрымліваецца ад трагедыі. Захоўваючы за дзеяньнем характар ​​ўшаноўваньня бажаства, сьвятарства, якім была трагедыя першапачаткова, па самым паходжаньні свайго з культу Дыяніса, Сафокл ачалавечыў яго значна больш, чым Эсхіл. Ачалавечваньне легендарнага й мітычнага сьвету багоў і герояў рушыла ўсьлед непазьбежна, як толькі паэт засяродзіў сваю ўвагу на больш глыбокім аналізе душэўных станаў герояў, якія былі вядомыя публіцы да гэтага часу толькі па зьнешніх пракудам іхняга зямнога жыцьця. Адлюстраваць душэўны сьвет напаўбагоў магчыма было не інакш, як рысамі простых сьмяротных. Пачатак такога звароту зь легендарным матэрыялам пакладзена было бацькам трагедыі, Эсхілам: дастаткова нагадаць створаныя ім вобразы Прамэтэя або Арэста; Сафокл пайшоў далей па сьлядох папярэдніка.

Remove ads

Беларускія пераклады

  • Сафокль. Антыгона / Пер. Ю. Дрэйзіна. Менск, 1926.
  • Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. Мн., 1993.
  • Сафокл. Эдып-цар / Пер. Л.Баршчэўскага // Дзеяслоў. 2009. № 6 (43); 2-е, папр. выданне // Старагрэцкая драматургія. Мн., 2020 («Драматургі свету»).

Літаратура

  • Сафокль. Антыгона / Пер. Ю.Дрэйзіна. Менск, 1926.
  • Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. Мн., 1993.
  • Сафокл. Эдып-цар / пер. Л.Баршчэўскага ў: Дзеяслоў. 2009. №6 (43); 2-е, папраўл. выданьне ў: Старагрэцкая драматургія. Менск, 2020.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads