Адэадат II (папа рымскі)
папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адэадат II O.S.B. (па-лацінску: Adeodatus PP. ІІ), таксама Дэўсдэдыт II (лац. Deusdedit II)[2]; ? — 17 чэрвеня 676) — 77-ы Папа Рымскі (672—676).
Remove ads
Пантыфікат
Нарадзіўся ў Рыме, Бізантыйская імпэрыя[2]. Быў манахам-бенедыктынцам у рымскім кляштары сьвятога Эразма на гары Цэліё[3]. Першы з пап, які пачаў датаваць падзеі свайго пантыфікату[2]. Сваю дзейнасьць ён прысьвяціў паляпшэньню манаскай дысцыпліны й барацьбе з манафеліцкай ерасьсю[3]. З-за гэтага ён канфліктаваў з афіцыйным Канстантынопалем. Ён даў Вэнэцыі права самастойна абіраць дожа. Адрэстаўраваны сабор Сьвятога Пятра, дадзены патранат Кентэрберыйскаму абацтву сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, вызваліл Мармуцьерскае абацтва ад падпарадкаваньня мясцовым біскупам[2]. Захаваліся лісты папы да Кентэрберыйскага й Мармуцьерскага абацтваў[3].
Памёр у Рыме. Пахаваны ў саборы Сьвятога Пятра. У некаторых крыніцах згадваецца як сьвяты Каталіцкай Царквы, але не ўключаны ў «Acta Sanctorum»[2]. Дзень памяці — 26 чэрвеня[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads