Азаску
горад у Бразыліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аза́ску (па-партугальску: Osasco) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 700 тысяч чалавек[2], што ставіць горад на 5 радок у сьпісе местаў штату. У Азаску адна з самых вялікіх шчыльнасьцяў насельніцтва ў сьвеце, падобна на шчыльнасьць Токіё і Нью-Ёрку.
Remove ads
Гісторыя
У дакалюмбавыя часы мясцовасьць была населеная плямёнамі тупі і гуарані. Пазьней па прыбыцьці партугальцаў тут было паселішча бандэйрантаў, самым выбітных зь якіх быў Антонію Рапозу Таварыш. Места было закладзенае толькі ў XIX стагодзьдзі італьянскім засельнікам Антоніё Джузэпэ Агу, які паходзіў з п’емонцкага мястэчка Азаска. З канца XIX стагодзьдзя і на пачатку XX стагодзьдзя да гораду накіраваліся імігранты з Італіі, Гішпаніі, Партугаліі, Нямеччыны, Армэніі, Лібану, Палестыны і Японіі. Іхныя нашчадкі на сёньня складаюць асноўную частку насельніцтва Азаску. Горад быў часткай Сан-Паўлу, але 19 лютага 1962 году места атрымала аўтаномію. У гэтыя ж часы пачалася індустралізацыя, якая ў наступным скончылася дэіндустралізацыяй.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads