Айрыс Мэрдак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Áйрыс Мэрдак (па-ангельску: Iris Murdoch; поўнае імя: Джын Айрыс Мэрдак (Jean Iris Murdoch); 15 ліпеня 1919, Дублін, Ірляндыя - 8 лютага 1999, Оксфард, Вялікабрытанія) - брытанская і ірляндзкая пісьменьніца, філёзафка. Дама-камандорка брытанскай літаратуры (1987)[2]. У 2008 годзе The Times паставіла А. Мэрдак на 12 месца ў сьпісе «50 найвялікшых брытанскіх пісьменьнікаў і пісьменьніцаў з 1945 году»[3].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў англа-ірляндзкай сям'і. У 1938-1942 вывучала клясычную філялёгію ў Оксфардзкім унівэрсытэце (Самэрвіль каледж). З 1947 па 1948 вывучала філязофію ў Кэмбрыдскім унівэрсытэце. Выкладала філязофію у Оксфардзе. У вайну працавала ва ўцякацкіх лягерах у Бэльгіі і Аўстрыі. У той час і пазнаёмілася з францускім экзыстэнцыялізмам, які паўплываў на яе. Была адной з рэдкіх і першых у Каралеўстве экзыстэнцыялістак, да ўсяго была плятаністкай і належала да вельмі мінарытарнай у краіне гэтак званай «неаналітычнай філязофіі»[4].

У 1956 пабралася шлюбам з Джонам Бэйлі, прафэсарам ангельскай літаратуры і пісьменьнікам. Разам пражылі амаль сорак год. Памерла яна раней за мужа, у 1999 годзе. Апошнія чатыры гады жыцьця хварэла на Альцгаймэра[5]. Дарэчы, ейная маці таксама хварэла на гэтую хваробу. Муж пачаў пісаць яшчэ пры жывой Айрыс успаміны і назіраньні за хворай жонкай — кніга выйшла ў сьвет таксама пры жывой Айрыс. Пасля сьмерці на аснове кнігі быў зняты вядомы брытанска-амэрыканскі фільм «Айрыс», дзе пісьменьніцу ў маладыя гады ўвасабіла Кейт Уінслет, а ў сталыя гады — Джудзі Дэнч[6].

Remove ads

Творчасьць

Па адукацыі Айрыс Мэрдак філёзафка, якая навучалася ў Людвіка Вітгенштайна. Ейныя першыя кнігі — не раманы, а філязофскія эсэ — напрыклад, «Сартр, рамантычны рацыяналіст» (1953 год)[7]. Потым будуць іншыя філязофскія тэксты. Так, ейная цэнтральная філязофская кніга — «Сувэрэннасьць дабра» — складаецца з трох эсэ «Ідэя дасканалага», «Пра бога і даброты» і «Суверэннасьць дабра іншымі словамі»[8].

А. Мэрдак пакінула спадчыну ў дваццаць шэсьць раманаў, зборнік апавяданьняў, два зборнікі паэзіі і шэсьць п’есаў (і гэта без уліку пяці філязофскіх эсэ). У раманах, як заўважаюць крытыкі, спалучаныя і амурны раман, і дэтэктыў, і гатычны раман, і філасофскае, інтэлектуальнае чытво[9]. У раманах заўжды прысутнічае нейкая містыка ці нават крыху злавеснасьці, уласьцівай гатычнаму раману, але без гокусаў-покусаў, без вядзьмарства і жахаў, але часта проста няшчасны зьбег акалічнасьцяў, сымбалізм, брытанскае надвор’е так удала ствараюць атмасфэру трымценьніка ці проста сучаснага гатычнага раману — напрыклад, раман «Адзінарог»[10]. Аўтарка сьмела ўводзіць у раманы тэму каханьня, плоцевасьці і сэксу. У кансэрватыўную эпоху, калі пісала літаратарка, яна сьмела і адкрыта ўводзіла, напрыклад, гомасэксуальныя вобразы ў свае тэксты («Чорны прынц», «Параза з гонарам», «Мора, мора…»)[11].

У раманах пісьменніцы збольшага адлюстраваныя час і лад жыцьця і думаньня ангельскай інтэлектуальнай сярэдняй клясы ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя. З 2015 г. BBC актыўна узяўся за экранізацыю ейных найбольш папулярных пры жыцьці раманаў (The Sea, the Sea, A Severed Head, The Italian Girl) [12].

Remove ads

Цытаты

Падручнікі па граматыцы служылі мне за малітоўнік. Шукаць словы ў слоўніку — гэта было для мяне вобразам дабра. Бясконцае заданьне вучыць словы — гэта і быў вобраз жыцьця.

Шлюб — гэта паласканьне мазгоў. І зусім не абавязкова, што гэта дрэнна. Тваім мазгам не зашкодзіць лёгкага паласканьня // А. Мэрдак, 1978[13].

Творы

Раманы

● Under the Net (1954)

● The Flight from the Enchanter (1956)

● The Sandcastle (1957)

●The Bell (1958)

● A Severed Head (1961)

● An Unofficial Rose (1962)

● The Unicorn (1963)

● The Italian Girl (1964)

● The Red and the Green (1965)

● The Time of the Angels (1966)

● The Nice and the Good (1968)

● Bruno's Dream (1969)

● A Fairly Honourable Defeat (1970)

● An Accidental Man (1971)

● The Black Prince (1973)

● The Sacred and Profane Love Machine (1974)

● A Word Child (1975)

● Henry and Cato (1976)

● The Sea, the Sea (1978)

● Nuns and Soldiers (1980

● The Philosopher's Pupil (1983)

● The Good Apprentice (1985)

● The Book and the Brotherhood (1987)

● The Message to the Planet (1989)

● The Green Knight (1993)

● Jackson's Dilemma (1995).

Зборнік апавяданьняў

● Something Special (1957).

П'есы

● A Severed Head (with J.B. Priestley, 1964)

● The Italian Girl (with James Saunders, 1969)

● The Three Arrows; The Servants and the Snow (1972)

● The Servants (1980)

● Acastos: Two Platonic Dialogues (1986)

● The Black Prince (1987).

Філязофскія працы

● Sartre: Romantic Rationalist (1953)

● The Sovereignty of Good (1970)

● The Fire and the Sun (1977)

● Metaphysics as a Guide to Morals (1992)

● Existentialists and Mystics: Writings on Philosophy and Literature (1997).

Паззія

● A Year of Birds (1978; revised edition, 1984)

● Poems by Iris Murdoch (1997)[14].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads