Людвіг Вітгенштайн

аўстрыйскі філёзаф From Wikipedia, the free encyclopedia

Людвіг Вітгенштайн
Remove ads

Лю́двіг Ё́зэф Ё́ган Ві́тгенштайн (па-нямецку: Ludwig Josef Johann Wittgenstein; 26 красавіка 1889, Вена — 29 красавіка 1951, Кембрыдж) — аўстра-ангельскі філёзаф, адзін з заснавальнікаў аналітычнай філязофіі, лягічнага пазытывізму і адзін з найяскравейшых мысьляроў XX стагодзьдзя.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

З 1929 па 1947 гады Вітгенштайн выкладаў у Кембрыдзкім унівэрсытэце[18]. За сваё жыцьцё ён выдаў толькі адзіную кнігу, то бок 75-старонкавы «Лёгіка-філязофскі трактат» у 1921 годзе, адзін артыкул, як то «Некаторыя заўвагі да лягічнай формы» ў 1929 годзе, даў рэцэнзію на адзіную кінгу і склаў адзін дзіцячы слоўнік[19][20]. Ягоныя аб’ёмныя рукапісы былі адрэдагаваны і выдадзены пасьмяротна. «Філязофскія дасьледаваньні» Вітгенштайна былі апублікаваныя асобнай кнігай у 1953 годзе і з таго часу гэты твор быў прызнаны адным з самых важных у філязофіі XX стагодзьдзя[21]. Ягоны настаўнік Бэртран Расэл назваў Вітгенштайна адным з самых яскравых прыкладаў сапраўднага генію[22].

Нарадзіўшыся ў Вене, у адной з самых заможных сем’яў Эўропы, Вітгенштайн атрымаў у спадчыну багацьце ад бацькі ў 1913 годзе. Спачатку ён рабіў ахвяраваньні мастакам і пісьменьнікам, аднак, у пэрыяд моцнай асабістай дэпрэсіі пасьля Першай сусьветнай вайны, ён аддаў сваё багацьцё братам і сёстрам[23][24]. Трое з чатырох ягоных братоў скончылі жыцьцё самагубствам, якое таксама разглядаў Людвіг Вітгенштайн[25][26]. Некалькі разоў філёзаф пакідаў акадэмічныя колы і служыў афіцэрам на лініі фронту падчас Першай сусьветнай вайны, дзе некалькі разоў быў узнагароджаны за мужнасьць, а таксама выкладаў у школах у аддаленых аўстрыйскіх вёсках і працаваў грузчыкам у бальніцах падчас Другой сусьветнай вайны ў Лёндане. Не зважаючы на гэта, Вітгенштайн называў філязофію адзінай працай, якая дае яму сапраўднае задавальненьне[27].

Агульнапрызнана, што Вітгенштайн зьдзейсьніў цэлых дзьве рэвалюцыі ў заходняй філязофіі. Першая адбылася, калі яго «Лёгіка-філязофскі трактат» натхніў Венскі гурток на стварэньне праграмы лягічнага пазытывізму. Другая адбылася, калі яго ідэі аб прыродзе і ўладкаваньні мовы, выкладзеныя ў «Філязофскіх дасьледваньнях», спарадзілі брытанскую лінгвістычную філязофію, ці філязофію абыдзеннай мовы.

Паводле апытаньня сярод выкладчыкаў амэрыканскіх унівэрсытэтаў і каледжаў «Філязофскія дасьледваньні» былі вылучаныя самым важным творам філязофіі XX стагодзьдзя[21]. Таксама гэты твор заняў 54-ы радок ў сьпісе самых уплывовых працаў кагнітыўнае навукі ХХ стагодзьдзя, які быў падрыхтаваны Цэнтрам кагнетыўных навук унівэрсытэту Мінэсоты[28]. Аднак, паводле словаў сябра філёзафа Георга Гэнрыка фон Врыгта, ён лічыў, што ягоныя ідэі ўвогуле былі няслушна зразуметымі і скажонымі нават тымі, хто вызнаваў сябе ягонымі вучнямі. Ён сумняваўся і наконт таго, што ў будучыні яго лепш зразумеюць. Аднойчы ён сказаў, што адчувае як быццам ён піша для людзей, якія думаюць па-іншаму, дыхаюць іншым паветрам жыцьця, чым сучасныя людзі[29].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads