Айшэ Дзітава
крымскататарская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Айшэ Дзітанава (па-крымскататарску: Ayşe Dittanova, Айше Диттанова, нар. 27 лютага 1918, Дэрэкой, РСФСР — 15 лістапада 2015, Нью-Йорк, ЗША) — крымскататарская акторка, ініцыятар адраджэньня Крымскататарскага драматычнага тэатра, Заслужаны артыст Украіны (1993).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Айшэ Дзітанава нарадзілася ў невялікай вёсцы Дэрэкой, блізу Ялты, якое сёньня зьяўляецца адным з раёнаў горада. У 1933 годзе скончыла Сімфэропальскі Тэатральны тэхнікум[2], пасьля чаго пачала працаваць у трупе Крымскага драматычнага тэатра. Адной з самых значных роляў стала праца ў спэктаклі «Бахчысарайскі фантан».
Падчас дэпартацыі крымскіх татараў трапіла ў Таджыкістан, дзе ў 1946 годзе зноў выйшла на прафэсійную тэатральную сцэну. З-за палітыкі СССР Дзітанава, як зрэшты і іншыя акторы крымскататарскага паходжаньня, не магла займацца нацыянальным мастацтвам.
У Крым Айшэ Дзітава вярнулася ў 1988 годзе, адразу ўзяўшыся за працу па аднаўленьні крымскататарскага тэатра, дзе і прапрацавала з 1990 па 1996 год, атрымаўшы за значны ўклад у разьвіцьцё культуры ганаровае званьне «Заслужаны артыст Украіны».
З 1996 года і аж да самай сьмерці пражывала ў Нью-Ёрку, аднак неаднаразова наведвала Крым[2]. У 2014 годзе выступала на ўрачыстай цырымоніі, прысьвечанай 70-годзьдзю дэпартацыі крымскіх татараў, якая адбылася ў штаб-кватэры ААН. Памерла 15 лістапада 2015 году.
Remove ads
Узнагароды
- Заслужаны артыст Украіны (1993)[3]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads