Акалоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Акало́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Акалова.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Плешчаніцкага раёну Барысаўскай акругі. 24 верасьня 1926 году рэарганізаваны ў Акалоўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году ў Плешчаніцкім раёне БССР. 26 траўня 1935 году рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну. 30 студзеня 1976 году да сельсавету далучана частка скасаванага Прусавіцкага сельсавету (15 вёсак: Востраў, Глебаўшчына, Губа, Далькавічы, Жыдаўка, Забалоцьце, Капатніца, Крутая Гара, Падчарніца, Прусавічы, Раўнядзь, Рубеж, Станавішча, Тарасіно і Чарніца)[1].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1206 чалавек[2], зь іх 95,1% — беларусы, 3,9% — расейцы, 0,6% — украінцы[3].

Remove ads

Краніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads