Плешчаніцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пле́шчаніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241962 г. Плошча раёну складала 1,1 тыс. км². Насельніцтва на 1959 год — 28 150 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка (з 27 верасьня 1938 году — гарадзкі пасёлак) Плешчаніцы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Плешчаніцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 г. ў складзе Барысаўскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 г. раён падзелены на 11 сельсаветаў: Акалоўскі, Амнішаўскі, Горненскі, Завішынскі, Запольскі, Зарэцкі, Ізьбішчанскі, Крайскі, Плешчаніцкі, Прусавіцкі, Хатаевіцкі.

24 верасьня 1926 году Акалоўскі й Амнішаўскі сельсаветы рэарганізаваны ў нацыянальныя польскія сельсаветы.

У 1926 годзе плошча раёна складала 1147 км², насельніцтва — 31,2 тыс. чал.

9 чэрвеня 1927 году раён зь ліквідацыяй Барысаўскай акругі быў перададзены ў Менскую акругу. 22 верасьня 1927 году да раёна далучаны Ганцавіцкі й Каменскі сельсаветы скасаванага Зэмбінскага раёна.

Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году раён у прамым падпарадкаваньні БССР.

26 мая 1935 году Акалоўскі й Амнішаўскі нацыянальныя польскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы.

Пры ўвядзеньні абласнога дзяленьня 20 лютага 1938 году ўключаны ў Менскую вобласьць. 27 верасьня 1938 году Плешчаніцы атрымалі статус гарадзкога пасёлка.

У 1939 годзе Хатаевіцкі сельсавет перайменаваны ў Акцябарскі.

Паводле перапісу 1939 году, у раёне пражывала 36 168 чалавек: зь іх 32 698 — беларусы, 1400 — расейцы, 1106 — габрэі, 484 — украінцы, 322 — палякі[2].

Па зьвестках на 1 студзеня 1947 г. раён меў плошчу 1,3 тыс. км². У склад уваходзіў гарадзкі пасёлак Плешчаніцы й 13 сельсаветаў.

16 ліпеня 1954 году скасаваны Амнішаўскі, Ганцавіцкі, Горнаўскі, Завішынскі, Запольскі сельсаветы, утвораны Задор’еўскі й Нястанавіцкі сельсаветы[3].

Па зьвестках перапісу 1959 году, у раёне пражывала 28 150 чалавек[4].

25 сьнежня 1962 году Плешчаніцкі раён быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лагойскага раёну.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads