Актант (сузор’е)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Актант (сузор’е)
Remove ads

Актант (па-лацінску: Octans, Oct) — цьмянае сузор’е ў паўднёвай частцы неба. Гэтая частка неба была выдзеленая пад сузор’е Нікаля Люі дэ Лякайлем у XVIII стагодзьдзі.

Хуткія факты Лацінская назва, · у родным склоне ...

У Актанце зьмяшчаецца паўднёвы нябесны полюс. У адрозьненьне ад паўночнага полюсу, паўднёвы полюс ня мае яскравай палярнай зоркі; σ Актанта — зорка акурат побач з паўднёвым нябесным полюсам, але яе складана назіраць няўзброеным вокам: яна мае зорную велічыню толькі 5,6. Для таго, каб адшукаць паўднёвы полюс, звычайна выкарыстоўваюць Крыж, які паказвае проста на полюс.

Remove ads

Гісторыя

Сузор’е Актанта, складзенае зь цёмных прыпалярных зорак, было прапанавана Нікаля Люі дэ Лякайлем у 1732 годзе. Першапачаткова сузор’е называлася «Актант Гэдлі» (па-лацінску: Octans Hadleianus), паводле Джона Гэдлі, які вынайшаў актант у 1730 годзе.

Сузор’е ня грае ніякай ролі ў міталёгіі народаў сьвету, галоўным чынам з-за свайго вельмі паўднёвага знаходжаньня.[1]

Зоркі

Актант — вельмі цёмнае сузор’е: найярчэйшая яго зорка, ν Актанта, мае зорную велічыню толькі 3,73. σ Актанта, паўднёвая палярная зорка, мае зорную велічыню 5,46 і ляжыць за 1° ад паўднёвага нябеснага полюсу. Зорку складана адрозьніць у небе няўзброеным вокам, таму яна не прыдатная для навігацыі.[2]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads