Індзеец (сузор’е)

сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia

Індзеец (сузор’е)
Remove ads

Індзе́ец (па-лацінску: Indus, Ind) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, створанае ў канцы XVI стагодзьдзя. Слова «індзеец» у тыя часы магло тлумачыцца як карэнны жыхар Амэрыкі або Азіі.

Хуткія факты Лацінская назва, · у родным склоне ...
Remove ads

Адметнасьці

Thumb
Сузор’е Індзеец у начным небе.

У Індзейцы ня маецца яскравых зорак. Найярчэйшай зоркай сузор’я зьяўляецца α Індзейца — аранжавы гігант зорнай велічыні 3,1, які знаходзіцца за 101 сьв. год ад Зямлі. β Індзейца — таксама аранжавы гігант зорнай велічыні 3,7, што знаходзіцца за 600 сьв. гадоў ад Зямлі. δ Індзейца — белая зорка зорнай велічыні 4,4 за 185 сьв. гадоў ад Зямлі.

ε Індзейца — адна з найбліжэйшых да Зямлі зорак — адлегласьць да яе складае каля 11,8 сьв. гадоў. Гэта аранжавы карлік зорнай велічыні 4,7 — жоўты карлік Сонца толькі крыху большы і гарачэйшы.[1] У сыстэме была знойдзеная таксама падвойная пара карычневых карлікаў, якая здаўна зьяўляецца прыярытэтным кандыдатам для дасьледваньняў SETI.[2]

Індзеец ёсьць прыстанкам для яскравай падвойнай зоркі θ Індзейца, кампанэнты якой можна адрозьніць у невялікі аматарскі тэлескоп. Сыстэма знаходзіцца за 97 сьв. гадоў ад Зямлі; першасны кампанэнт — белая зорка зорнай велічыні 4,5, другасны кампанэнт — белая зорка з зорнай велічынёй 7,0.[1]

T Індзейца — адзіная яскравая зьменная зорка ў сузор’і. Гэта паўправільны чырвоны гігант з пэрыядам у 11 месяцаў, які знаходзіцца за 1900 сьв. гадоў ад Зямлі. Мінімальная зорная велічыня складае 7, максымальная — 5.[1]

Remove ads

Гісторыя

Індзеец быў адным з дванаццаці сузор’яў, створаных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Пітэра Дырксона Кейсэра і Фрэдэрыка дэ Гаўтмана.[1] Упершыню сузор’е было выяўлена на 35-см нябесным глёбусе, створаным у 1597 (або 1598) годзе Плянцыем і Ёдакусам Хондыем. У 1603 годзе сузор’е было выяўлена ў зорным атлясе Ёгана Баера — «Уранамэтрыі».[3] Плянцыюс выяўляў сузор’е як аголенага чалавека са стрэламі, які ня меў луку.[4]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads