Акцябарскі (Башкартастан)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акцябрскі (па-расейску: Октябрьский) — горад (з 1946) у Расеі, у складзе Башкартастану. Насельніцтва 107,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1946 годзе. Горад разьмешчаны на мяжы з Татарстанам, на рацэ Ік, каля фэдэральнай трасы аўтамагістраль М5 (Масква—Чалябінск), за 188 км ад Уфы.
Горад Акцябрскі — буйны індустрыяльны цэнтар. У структуры прамысловай вытворчасьці на долю прадпрыемстваў машынабудаваньня прыходзіцца 43%, паліўнай прамысловасьці — 32%. Прадпрыемствы гораду выпускаюць нафтапрамысловае і аўтатранспартнае абсталяваньне, нізкавольтную апаратуру, будаўнічыя канструкцыі і матэрыялы, вахтавыя і жылыя комплексы, аўтамабільныя прылады, абутак, швейныя і парцалянавыя вырабы.
Асноўныя прадпрыемствы: Нафтагазаздабываючае ўпраўленьне ПАТ АНК «Башнафта», упраўленьне «Башнафтагазпрам», ААТ АК «ОЗНА», АТ АК «АПРИ», АТ «Нізкавольтнік», АТ «Нафтамаш». Аўтамабільная прамысловасьць у горадзе прадстаўленая АТ АК «АПРИ», якая спэцыялізуецца на выпуску аўтамабільных прыбораў практычна для ўсіх аўтамабільных, трактарабудаўнічых і камбайнавых заводаў Расеі. Прадукцыя АТ «Нізкавольтнік» — ад нізкавольтных камплектных прылад і шчытоў кіраваньня да складанай электраапаратуры — пастаўлялася больш 30 краін сьвету. У горадзе створаная магутная будаўнічая база, прадстаўленая заводамі АТ «Блокжылкамплект», «Жалезабетонных канструкцый», «Будаўнічых матэрыялаў», «Буйнапанэльнага домабудаваньня» і будаўніча-мантажнымі прадпрыемствамі, прыярытэтнымі накірункамі якіх зьяўляецца прамысловае і жыльлёвае будаўніцтва, будаўніцтва нафта- і газаправодаў.
У вытворчым патэнцыяле горада прыкметнае месца займае акцыянэрная кампанія «ОЗНА», асноўнай прадукцыяй якой зьяўляецца аўтаматызаваныя тэхналягічныя ўстаноўкі «Спадарожнік», запасныя часткі да сьвідравальнага абсталяваньня, электравадагрэйныя катлы, розныя прыборы.
Дзейнічае Навукова-дасьледчы інстытут геафізычных дасьледаваньняў сьвідравін, праводзіць дасьледаваньні і распрацоўкі ў галіне геафізычных дасьледаваньняў сьвідравін на ўсіх этапах іх будаўніцтва і засваеньня.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads