Алег Рыжанкоў

беларускі біятляніст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Але́г Уладзі́меравіч Рыжанко́ў (нарадзіўся 15 сьнежня 1967 году, Найстэньярві, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі біятляніст, удзельнік 4 Алімпійскіх гульняў, сьцяганосец беларускай зборнай на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 году ў Турыне. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1996). Уладальнік малага Кубку сьвету ў складзе эстафэтнай зборнай у сэзоне 2002/03, Чэмпіён сьвету ў эстафэце ў 1999 годзе.

Больш інфармацыі Агульная інфармацыя, Мэдалі ...
Remove ads

Біяграфія

Пачаў займацца біятлёнам у 1985 годзе. Пачаў заняткі ў дзіцячай спартовай школе Верамейкі Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці[1]. Чалец беларускай нацыянальнай зборнай па біятлёне з 1993 году. Дэбют у Кубку сьвету адбыўся ў 1992 годзе ў Паклюцы, дзе ў індывідуальнай гонцы ён заняў 20 месца. Першы раз патрапіў на подыюм у тым жа месьце, у спрынтэрскай гонцы, дзе ён здабыў бронзавы мэдаль[2]. Першая перамога здабытая ў 1995 годзе ў спрынтэрскай гонцы ў Рупольдынгу[2].

Лепшымі вынікамі на Алімпійскіх гульнях было 4 месца ў эстафэце ў Лілегамэры ў 1994 годзе і Нагана ў 1998 годзе.

Заявіў пра заканчэньне кар’еры пасьля эстафэтнай гонкі на Алімпійскіх гульнях ў Турыне (2006), дзе беларуская зборная заняла 11 месца. Скончыў кар’еру ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнэра моладзевай зборнай Беларусі па біятлёне[3].

Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіянаты сьвету:
    • Залаты мэдаль, эстафэта — 1999
    • Срэбны мэдаль, індывідуальная гонка — 1997
    • Срэбны мэдаль, эстафэта — 2001
    • Бронзавы мэдаль, індывідуальная гонка — 1995
    • Бронзавы мэдаль, эстафэта — 1995
    • Бронзавы мэдаль, эстафэта — 1996
    • Бронзавы мэдаль, спрынт — 1997
    • Бронзавы мэдаль, эстафэта — 2003
  • 3 перамогі на этапах Кубку сьвету

Агульны залік Кубку сьвету

  • 1995—1996 — 30-е месца
  • 1997—1998 — 41-е месца
  • 1998—1999 — 14-е месца
  • 1999—2000 — 28-е месца
  • 2000—2001 — 20-е месца
  • 2001—2002 — 19-е месца
  • 2002—2003 — 8-е месца
  • 2003—2004 — 22-е месца
  • 2004—2005 — 25-е месца
  • 2005—2006 — 35-е месца

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads