Алег Сянцоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Сянцоў
Remove ads

Але́г Гена́дзьевіч Сянцо́ў (13 ліпеня 1976, Сімфэропаль, Крымская вобласьць, УССР) — украінскі кінарэжысэр, сцэнарыст і пісьменьнік. Стаў знакамітым у 2012 годзе пасьля выхаду дэбютнага фільму «Гамэр», зь якім ён ўдзельнічаў у некалькіх міжнародных кінафэстывалях. Генэральны дырэктар кінакампаніі «Край Кінема»[2].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

11 траўня 2014 году ён выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімфэропалі супраць далучэньня Крыма да Расеі. У той самы дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэньні ў тэрарызьме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Празь нейкі час Сянцова перавезьлі ў Маскву, у сьледчы ізалятар ў Ляфортава[3].

Сутнасьць абвінавачваньняў супраць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, высунутых ФСБ і пракуратурай, складаецца ў тым, што мінулай вясной, пасьля анэксіі Крыму Расеяй, яны арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Руская абшчына Крыму» і офісу «Адзінай Расеі» (які зьмяніў шыльду мясцовага офісу Партыі рэгіёнаў) у Сімфэропалі. Акрамя таго, ФСБ сьцьвярджае, што Сянцоў з паплечнікамі плянавалі падарваць помнік Леніну[4].

25 жніўня 2015 году Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму[5]. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у нібыта стварэньні тэрарыстычнай арганізацыі і кіраваньні ёю, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, спробы набыцьця выбуховых прыладаў, незаконным захоўваньні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай.

Беларускі рэжысэр, драматург, сцэнарыст, прадусар Андрэй Курэйчык заявіў, што такі суровы прысуд Сянцову для сусьветнай артыстычнай грамадзкасьці будзе шокам[6].

Узнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За мужнасьць».

25 кастрычніка 2018 году было абвешчана, што Алег Сянцоў стаў ляўрэатам Прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[7][8].

Вызвалены 7 верасьня 2019 году падчас абмену "35 на 35" палітвязьнямі паміж Расеяй і Ўкраінай[9]

У лютым 2022 года падчас Расейскага ўварваньня ва Украіну ў 2022 годзе Сянцоў ўступіў ў тэрабарону Украіны.[10]

Remove ads

Фільмаграфія

  • 2008: «Добра ловіцца рыбка-бананка», кароткамэтражны, навучальны
  • 2009: «Рог быка»,
  • 2011: «Гамэр», паўнамэтражны, дэбют
  • 2013: Насарог[11]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads